Новаабраны прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч запэўніў Аляксандра Лукашэнку ў гатоўнасці нарошчваць узаемадзеяньне паміж краінамі.
"У адносінах нашых дзьвюх краін наступае новы этап",– сказаў В. Януковіч падчас двухбаковай сустрэчы з А. Лукашэнкам, які прыбыў на цырымонію інаўгурацыі ў Кіеў разам з малодшым сынам Мікалаем, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны.
"Мы гатовыя разам з вамі разгледзець усе асноўныя стратэгічныя напрамкі развіцьця нашых адносін. Я гатовы працаваць разам з вамі, каб эканамічныя добрасуседскія адносіны паміж нашымі краінамі дынамічна разьвіваліся",– падкрэсьліў кіраўнік украінскай дзяржавы.
Пры гэтым ён дадаў: "Я не забыўся і не забуду радзіму сваіх продкаў - Віцебскую вобласць".
Продкі Януковіча паходзяць зь вёскі Янукі Докшыцкага раёна.