Новы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч у сваёй інаўгурацыйнай прамове заявіў, што выступае за раўнапраўныя адносіны Украіны з Расеяй, Эўрапейскім Зьвязам і ЗША.
«Будучы мостам паміж Усходам і Захадам, інтэгральнай часткай Эўропы і былога СССР у той жа час, Украіна выбера такую зьнешнюю палітыку, якая дазволіць нашай краіне атрымаць максымальны вынік ад развіцьця раўнапраўных і ўзаемавыгадных адносін з Расейскай Фэдэрацыяй, Эўрапейскім Зьвязам, ЗША і іншымі дзяржавамі, якія ўплываюць на развіцьцё сітуацыі ў сьвеце »,-- сказаў Януковіч.
Паводле словаў Януковіча, ён бачыць Украіну «эўрапейскай пазаблёкавай дзяржавай».
Ён таксама заявіў, што выклікі, якія стаяць перад міжнароднай супольнасцю, дыктуюць патрэбнасць аб'ядноўвацца ў магчыма больш шырокім фармаце.
«Чалавецтву, і Украіне у тым ліку, патрэбен ЭЗ у глабальным прачытаньні. Я маю на ўвазе Адзіны свет як сілу, здольную гарантаваць планеце мірнае суіснаваньне розных цывілізацый, энэргетычную, экалягічную, харчовую бяспеку »,-- растлумачыў ён.
Януковіч паабяцаў рэфармаваць сыстэму ўлады і, у прыватнасці, урад, "які б працаваў з прэзідэнтам ў сінхронным рэжыме". А парламент ён бачыць як месца для дыскусій.
Ён заявіў таксама аб неабходнасці ўнутрыпалітычнай стабільнасці, пераадоленні карупцыі і аднаўленьня даверу інвестараў.