Лідэр Руху за Свабоду, экс-кандыдат на выбарах прэзыдэнта Аляксандар Мілінкевіч жорстка асудзіў беларускія ўлады за ціск на польскую меншасьць.
Выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі ў Брусэлі пасьля сустрэчаў у Эўрапарляманце, Аляксандр Мілінкевіч заявіў, што гэты канфлікт не зьяўляецца этнічным:
“Гэта вайна супраць адной з самых вялікіх, уплывовых і дэмакратычных арганізацый грамадзкай супольнасьці Беларусі”.
Старшыня Саюза палякаў Анжаліка Борыс на гэтай жа прэсавай канфэрэнцыі заявіла, што ціск на сябраў яе арганізацыі зьяўляецца парушэньнем правоў чалавека ў Беларусі.