Дзяячку Саюзу палякаў з Івянца Тэрэсу Собаль сёньня выклікалі на допыт у Валожынскі РАУС. Яна падазраваная ў крымінальнай справе аб злоўжываньні службовым становішчам (частка ІІ артыкула 210 Крымінальнага кодэксу).
Справа пабудаваная на тым, што пры канцы 2004 году дырэктарка Дома польскага ў Івянцы Тэрэса Собаль атрымала грашовае заахвочваньне ад кіраўніцтва Саюзу палякаў Беларусі — 600 тысяч рублёў.
Разам з Тэрэсай Собаль да сьледчага ў РАУС выклікана бухгальтарка Дома польскага Рамуальда Мірон. Пра гэта паведаміў з Валожына старшыня Галоўнай рады не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Андрэй Пачобут.
Сёньняшні допыт у Саюзе расцэньваюць як працяг кампаніі па зьнішчэньні івянецкай арганізацыі Саюзу палякаў, якая падтрымлівае Анжаліку Борыс, зазначыў ён.