Кошт квітка на гарадзкі транспарт будзе 700 рублёў. Такое рашэньне Міністэрства эканомікі Беларусі узгадніла зь Менгарвыканкамам, паведамляе БЕЛТА. Тлумачыцца падвышэньне неабходнасьцю «выкананьня парамэтраў устойлівага функцыянаваньня транспартных арганізацый ва ўмовах росту выдаткаў на перавозкі, а таксама з улікам павышэньня пэнсій і заробкаў працаўнікоў бюджэтнай сфэры, якія усталяваныя на 2010 год».
Калі дакладна менчукі і госьці сталіцы будуць плаціць за квіткі на транспарт не 600, а ўжо 700 рублёў, БЕЛТА не паведамляе.
Калі дакладна менчукі і госьці сталіцы будуць плаціць за квіткі на транспарт не 600, а ўжо 700 рублёў, БЕЛТА не паведамляе.