Міністэрства надзвычайных сытуацый паведамляе, што ад пачатку году ў Беларусі здарылася 11 выпадкаў абвалу дахаў з прычыны падвышанай нагрузкі ад сьнегу. Сьнегам, які абваліўся з даху жылога дому, забіла чалавека ў Менску.
Няшчасны выпадак, у якім загінула жанчына, адбыўся гэтымі днямі на вуліцы Даўгабродзкай у Менску, паведаміў «Свабодзе» супрацоўнік прэсавай службы МНС Аляксандар Лапанік:
«1930 году нараджэньня — 80 год. Сядзела каля пад’езду зь сяброўкамі, і з даху абрынуўся лёд».
Ці ўдзельнічаюць адмыслоўцы МНС у ратавальных апэрацыях, зьвязаных са зьнішчэньнем сьнегу і ледзякоў на дахах дамоў, цікаўлюся ў кіраўніка прэсавай службы Віталя Навіцкага:
«У нас ёсьць адмыслоўцы-альпіністы, якія навучаныя ратаваць людзей на вышыні, а не зьбіваць ледзякі. Гэта сфэра адказнасьці камунальных службаў. Ёсьць курсы па падрыхтоўцы альпіністаў, якія праводзіць Інстытут падвышэньня кваліфікацыі пры МНС — нашай установе. Чалавек праходзіць курсы, а затым схему іх дзейнасьці выбірае жыльлёва-камунальная гаспадарка. Але адмыслоўцы ў краіне ёсьць».
У кіраўніцтве жыльлёвай гаспадаркі Менску паведамілі, што на змаганьне зь ледзякамі і сьнегам штодзень выпраўляюцца да 40 адзінак тэхнікі і 230 супрацоўнікаў камунальных службаў і адмыслова падрыхтаваных спэцыялістаў. Аднак і гэтых намаганьняў недастаткова, паведаміў кіраўнік управы Генадзь Місуна:
«Гэтыя брыгады найперш абгароджваюць небясьпечныя месцы сыгнальнымі стужкамі, вывешваюць абвесткі пра небясьпеку, а таксама непасрэдна ачышчаюць дахі. Але гэтая праца вельмі грувасткая, зьвязаная зь перамяшчэньнем, разгортваньнем машын. Прыцягваем таксама і падрадныя арганізацыі — альпіністаў, але гэтай працы, каб усё ахапіць і пачысьціць, можна сказаць, недастаткова. Бо здараецца так, што праводзілі працу па ачыстцы даху, а тут пачынаецца новы сьнегапад, і зноў трэба вяртацца на той жа дах, які толькі што пачысьцілі. А ледзякі маюць такую ўласьцівасьць — хутка расьці: літаральна ўчора дах пачысьцілі, а ўжо назаўтра вісіць лядзяк у паўтара мэтра. Але ж заўсёды існуе надзея, што ўсё абыдзецца добра».
Як арганізаваная праца жыльлёва-камунальных службаў дзеля вызваленьня дахаў ад ледзякоў і сьнегу ў іншых гарадах краіны, у Міністэрстве жыльлёва-камунальнай гаспадаркі паведаміць адмаўляюцца. У прыватнасьці, вось што заявіў намесьнік міністра Мікалай Ліпень:
«Ня буду нічога казаць: давайце запыт, і мы вам адкажам».
Тым часам праблема засьнежаных дахаў аднолькава востра стаіць ва ўсіх гарадах Беларусі. Да яе вырашэньня ў Гомелі далучыліся сябры Таварыства беларускай мовы, якія зладзілі адмысловую акцыю. На вуліцах гораду яны разьвешвалі абвесткі: «Асьцярожна! На дахах небясьпечны сьнег», «Ледзякі-забойцы», «Не хадзіце ўздоўж будынкаў». Гаворыць адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў — Яўген Якавенка:
«Камунальныя службы проста не пасьпяваюць прыбіраць ледзякі і сьнег. Яны, вядома, намагаюцца: езьдзяць на сваіх машынах з вышкамі, скідаюць з дахаў сьнег і лёд, але не пасьпяваюць фізычна. І нават на цэнтральных вуліцах застаюцца засьнежаныя дахі. Да прыкладу, я жыву на вуліцы Савецкай, і там ёсьць банк, дык яны за зіму разоў дзесяць выклікалі гэтую вышку, ставілі агароджу. А ў доме, дзе я жыву, дык гэтыя ледзякі так і вісяць. І кожны дзень, калі выходжу з пад’езду, то гляджу, каб на галаву чаго не звалілася».
У праваабарончай арганізацыі «Беларускі Хэльсынскі камітэт» паведамляюць, што да іх пакуль не зьвярталіся грамадзян, якія пацярпелі ад недапрацовак камунальных службаў. Прычынай можа быць прававая недасьведчанасьць, бо дзяржаўныя службы абавязаныя несьці адказнасьць за здароўе грамадзян, кажа юрыст БХК Гары Паганяйла:
«Калі б зьвярнуліся, то мы б як юрысты падказалі, што трэба зьвяртацца ў суды ў зьвязку з кампэнсацыяй у выніку страты здароўя. Альбо маральнай кампэнсацыяй у выніку сьмерці чалавека. Бо відавочна, што ў такі выпадках вінаватыя камунальныя службы, якія своечасова не счышчаюць сьнег з дахаў. І гэта, натуральна, бяда, бо штогод хтосьці калечыцца, гіне, бо камунальныя службы проста не ўпраўляюцца. У шэрагу выпадкаў гэта зьвязана зь недастатковай колькасьцю фінансавых сродкаў, тэхнікі і людзей, якія павінны гэтым займацца».
«1930 году нараджэньня — 80 год. Сядзела каля пад’езду зь сяброўкамі, і з даху абрынуўся лёд».
Ці ўдзельнічаюць адмыслоўцы МНС у ратавальных апэрацыях, зьвязаных са зьнішчэньнем сьнегу і ледзякоў на дахах дамоў, цікаўлюся ў кіраўніка прэсавай службы Віталя Навіцкага:
У нас ёсьць адмыслоўцы-альпіністы, якія навучаныя ратаваць людзей на вышыні, а не зьбіваць ледзякі.