“Сёньняшні рэйс “Менск — Франкфурт” скасаваны. Заўтрашні — таксама. Я вось гляджу, што ў сераду рэйс павінен адбыцца”, — паведаміла “Свабодзе” супрацоўніца прадстаўніцтва Lufthansa ў Менску.
Страйк пілётаў авіякампаніі Lufthansa прымусіў кампанію скасаваць каля 3 тыс. рэйсаў і прывёў да адтэрміноўкі вылетаў на ўнутраных і міжнародных лініях, перадае BBC.
У той жа час амэрыканская тэлекампанія CNN са спасылкай на прадстаўніка перавозчыка паведамляе пра адмену каля 800 з прыкладна 1800 рэйсаў Lufthansa штодня.
Як паведамляе BBC, страты кампаніі ад страйку могуць складаць 25 млн. эўра ў дзень.
Найбольшая колькасьць скасаваных рэйсаў мелі пунктамі вылету аэрапорты Франкфурту і Мюнхэну.
У страйку бяруць удзел пілёты Lufthansa, а таксама яе даччыных кампаній — Lufthansa Cargo і Germanwings.
Напярэдадні страйку міністар транспарту Нямеччыны Пэтэр Рамзаўэр заявіў, што дзеяньні страйкоўцаў могуць нанесьці шкоду эканоміцы краіны і рэпутацыі самой Lufthansa.
Незадаволенасьць пілётаў авіякампаніі выклікаюць умовы аплаты іх працы, а таксама пытаньні бясьпекі. Акрамя таго, страйкоўцы абвінавачваюць кіраўніцтва кампаніі ў тым, што яно аддае перавагу кантрактам з замежнымі пілётамі, бо тыя пагаджаюцца на ніжэйшыя заробкі.
Прадстаўнікі авіяперавозчыка напярэдадні страйку заклікалі кіраўніцтва прафсаюзу кампаніі сесьці за стол перамоваў, аднак атрымалі адмову.
“Мы гатовыя да перамоваў без папярэдніх умоў”, — заявіў прэс-сакратар кампаніі Клаўс Вальтэр.
Ён дадаў, што калі прафсаюз “адмовіцца ад перагляду сваіх невыканальных і незаконных патрабаваньняў, выхад з сытуацыі будзе знойдзены хутка”.
У сваю чаргу, прадстаўнік страйкоўцаў Ёрг Гандвэрг заявіў, што “кіраўніцтва Lufthansa не зацікаўленае ў дыялёгу, але ніколі не заявіць пра гэта адкрыта”.
Паводле Клаўса Вальтэра, гэты страйк, у якім бяруць удзел больш за 4 тыс. пілётаў, стаў найбуйнейшым у гісторыі авіяцыі Нямеччыны.