Рада міністраў ЭЗ правядзе кансультацыі па Беларусі


Як падаюць эўрапейскія СМІ , у часе свайго паседжаньня, якое адкрываецца ў Брусэлі ў панядзелак, Рада міністраў ЭЗ мае правесьці кансультацыі адносна санкцыяў у дачыненьні да Беларусі.

Менавіта такім чынам польскі парлямэнт заклікаў Брусэль адрэагаваць на арышты ў Беларусі прадстаўнікоў Саюзу палякаў. Шматлікія арышты і перасьлед сябраў гэтай няўрадавай беларускай арганізацыі адбыліся на мінулым тыдні ў Івянцы.

Некаторыя польскія парлямэнтары нават патрабуюць ад Брусэлю ўвядзеньня гандлёвага эмбарга супраць Беларусі. Намесьнік міністра замежных спраў Ян Баркоўскі напярэдадні заявіў: «Перад беларускімі ўладамі выбар: захоўваць дэмакратычныя стандарты, якія існуюць у Радзе Эўропы і Эўразьвязе, ці адмовіцца ад іх, і тады нам давядзецца рабіць больш рашучыя дзеяньні, уключна з эканамічнымі санкцыямі».