На працэсе над прадпрымальнікам Андрэем Бандарэнкам, якога паўторна судзяць у Першамайскім судзе Менску, падсудны сёньня выступіў з апошнім словам.
Андрэй Бандарэнка зноў заявіў, што ён ні ў чым не вінаваты, і абвінаваціў сьледчыя органы ў фабрыкацыі сваёй справы. Ён параўнаў свой працэс з судамі над Аўтуховічам, Казуліным і іншымі палітычнымі працэсамі. Прадпрымальнік заявіў, што гэта расправа за ягоную палітычную дзейнасьць, і што сьведкі, якія выступілі на судзе, даказалі ягоную невінаватасьць.
Аднак пракуратура, паводле Бандарэнкі, працягвае вылучаць абсурдныя абвінавачваньні. Бандарэнка заявіў, што яго прымушалі агаварыць сябе, падпісаць прызнаньні, але ён не паддаўся на гэта.
Нагадаем, што прадстаўнік дзяржаўнага абвінавачаньня Дзьмітрый Філіпоўскі перакваліфікаваў абвінавачаньне Андрэю Бандарэнку з артыкула пра крадзеж шляхам службовага злоўжываньня на завалоданьне маёмасьцю шляхам падману і папрасіў суд асудзіць прадпрымальніка на 7 гадоў зьняволеньня.
Сёньня на апошнім паседжаньні суду прысутнічалі палітыкі Анатоль Лябедзька, Валянціна Палевікова, Аляксандр Дабравольскі ды іншыя.