У сёмы дзень зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкувэры разыграны 6 камплектаў узнагарод.
Біятлён. Мужчыны. 20 км.
Золата - Эміль Хэгле Свэндсан (Нарвэгія)
Срэбра - Сяргей Новікаў (Беларусь)
Срэбра - Оле Эйнар Б'ёрндалэн (Нарвэгія)
Біятлён. Жанчыны. 15 км.
Золата - Тора Бергер (Нарвэгія)
Срэбра - Елена Хрусталёва (Казахстан)
Бронза - Дар'я Домрачава (Беларусь)
Сноўборд. Хафпайп. Жанчыны.
Золата - Тора Брайт (Аўстралія)
Срэбра - Гана Тэтэр (ЗША)
Бронза - Кэлі Кларк (ЗША)
Гарналыжны спорт. Супэркамбінацыя. Жанчыны.
Золата - Марыя Рыш (Нямеччына)
Срэбра - Джулія Манкуса (ЗША)
Бронза - Аня Паэрсан (Швэцыя)
Канькабежны спорт. Жанчыны. 1000 м.
Золата - Крысьцін Нэсбіт (Канада)
Срэбра - Анэт Герытсэн (Нарвегія)
Бронза - Лорын Ван Рысэн (Нарвегія)
Фігурнае катаньне. Вольная праграма. Мужчыны.
Золата - Эван Лысачэк (ЗША)
Срэбра - Яўгеній Плюшчанка (Расея)
Бронза - Дайсуке Таканашы (Японія)
У хакейным турніры сярод мужчын адбыліся 3 сустрэчы. Зборная Злучаных Штатаў разграміла Нарвэгію з лікам 6-1. Канадыйцы узялі верх над камандай Швайцарыі, забіўшы ім тры галы. Швайцарцы адказалі толькі двума. Цяпер зборная Славаччыны змагаецца з расейскай камандай.
У агульным заліку мэдалёў па ранейшаму вядуыць Злучаныя Штаты, якія заваявалі 5 залатых, 5 срэбных і 7 бронзавых мэдалёў. У Нямеччыны 4 залатыя, 4 срэбныя і 3 бронзавыя, на трэцім месцы Нарвэгія - 3 залатыя, 3 срэбныя і два бронзавыя мэдалі. Усяго на гэты момант мэдалі заваёўвалі прадстаўнікі 25-ці краін.