Беларуская біятляністка Дар'я Домрачава на Зімовых алімпійскіх гульнях у Ванкувэры заняла трэцяе месца ў індывідуальнай гонцы на 15 кілямэтраў. Гэты мэдаль – першы ў скарбонцы беларускай каманды на алімпіядзе.
Домрачава прабегла дыстанцыю за 41 хвіліну 21 сэкунду, улучна з 1 штрафной хвілінай за промах на другім агнявым рубяжы. Беларуская спартоўка прайграла пераможцы нарвэжцы Торэ Бэргер 28 сэкундаў. На другім месцы – прадстаўніца Казахстану Алена Хрусталёва.