Задайце пытаньне сустаршыні БХД Аляксею Шэіну

Аляксей Шэін

Сёньня Вярхоўны суд адмовіў заснавальнікам партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя (БХД) у пазове супраць міністэрства юстыцыі. Судзьдзя Валянціна Кулік абвясьціла, што рашэньне Мін’юсту аб нерэгістрацыі партыі было законным.
Пасьля 22.30 госьцем праграмы "Начная Свабода" будзе сустаршыня БХД Аляксей Шэін. Свае пытаньні яму вы можаце задаць у камэнтарах да гэтага артыкулу.