Закрыты судовы працэс над 43-гадовым беларускім шпіёнам Сяргеем Монічам адбыўся ў Варшаве некалькі месяцаў таму.
Тады суд прызнаў беларуса вінаватым у перадачы іншым выведкам інфармацыі, якая закранае інтарэсы нацыянальнай бясьпекі Польшчы. Моніч быў арыштаваны ў 2006 годзе ў Літве ў выніку сумеснай апэрацыі польскіх і літоўскіх спэцслужбаў. Монічу інкрымінавалася тое, што ён завэрбаваў польскага грамадзяніна, ад якога быццам бы атрымліваў у Вільні і Менску інфармацыю пра супрацоўнікаў польскага МЗС. Таксама Моніч быццам бы зьбіраў зьвесткі пра структуры польскіх спэцслужбаў, абароннага ведамства, каб перадаць адной з замежных выведак.
У гутарцы выданьня “Polska The Times” з колішнім шэфам Ўпраўленьня дзяржаўнай аховы Польшчы, брыгадным генэралам у адстаўцы, былым польскім шпіёнам Грамаславам Чэмпінськім, якую перадрукавалі іншыя польскія СМІ, ставіцца пытаньне пра мэтазгоднасьць арышту гэтага ды іншага агентаў, а таксама пра тое, чаму Польшча прывабная для расейскіх і беларускіх шпіёнаў.
“Шпіёны былі і ёсьць, і нічога тут ня зьменіцца”, — кажа генэрал.
Польшча — краіна-сябра НАТО і хаўрусьніца ЗША. Да таго ж яна праводзіць актыўную ўсходнюю палітыку. Усё гэта ня можа ня вабіць выведку краінаў, якія ляжаць на ўсход ад яе.
Да развалу СССР Польшча цікавіла савецкую выведку як адна з самых ненадзейных дзяржаў Варшаўскага пакту. Пасьля развалу Саюзу Масква па-ранейшаму лічыць краіны былога ўсходняга блёку сваёй зонай уплыву, а расейска-польскія і расейска-беларускія стасункі час ад часу абвастраюцца. Таму “цалкам натуральна, што цікавасьць спэцслужбаў гэтых краінаў павінна быць вялікай”.
У свой час польскія журналісты паведамлялі, што справа з затрыманьнем беларускага агента Моніча не абышлася без умяшаньня тагачаснага міністра абароны і цяперашняга кіраўніка МЗС Радаслава Сікорскага. СМІ зьвярталі ўвагу на тое, што арышт агента — гэта і палітычны крок, які ўплывае на стасункі паміж дзяржавамі. Да таго ж, калі абвяшчаюць пра затрыманьне шпіёна — гэта сьведчыць пра тое, што спэцслужбам не ўдалося перавэрбаваць яго, каб ён працаваў на іншы бок. Ці не параза гэта польскіх спэцслужбаў? — пытаецца ў Чэмпінськага “Polska The Times”.
Чэмпінські: “Не зусім так. Гэта азначае толькі тое, што пройдзены пэўны этап. Як вы слушна заўважылі, нам не ўдалося перавэрбаваць чалавека. Калі гэта ўвогуле хацелі рабіць. Бо зь перавэрбаваным шпіёнам заўсёды існуе небясьпека, што ён захавае вернасьць сваім ранейшым гаспадарам, нягледзячы на гатоўнасьць да супрацоўніцтва. Я ня ведаю, якія матэрыялы былі ў міністра Сікорскага, але напэўна ён на нечым свае прапановы грунтаваў. А я не зьбіраюся без знаёмства зь імі ацэньваць дзеяньні міністра, і, мабыць, ніхто не павінен гэтага рабіць.
Напэўна, Сяргея Моніча спрабавалі перавэрбаваць, аналізавалі ягоныя кантакты, напэўна, яму падкідалі нейкую інфармацыю, каб распазнаць і праверыць яго, працягвае генэрал Чэмпінські. Каб мець пэўнасьць, што перавэрбоўка будзе сапраўдная. А калі мы даходзім да пункту, пасьля якога павярнуць назад немагчыма, то ўзьнікае пытаньне, што далей з гэтым рабіць. Адны, відавочна, тады вырашылі, што найлепшым, самым бясьпечным для нашай краіны выйсьцем будзе яго затрымаць. Радаслаў Сікорскі, магчыма, шукаў іншага рашэньня — і гэта зусім не азначае, што ён меў кепскія намеры. Аднак, калі ласка, зьвярніце ўвагу на тое, што калі на пачатку 1990-х была ліквідаваная шырокая сетка рускіх агентаў, арыштаваных увогуле не было”.
“Высылка шпіёна — дэманстрацыя сілы супраць дзяржавы, якае накіроўвае яго да нас?” — пытаецца ў генэрала польская журналістка. — “Такая пстрычка ў нос іхнім спэцслужбам, і, напэўна трохі балючая?”
Чэмпінські: “Заўсёды. Калі ласка, ўзгадайце выпадак высылкі з нашай краіны дзевяці беларускіх дыпляматаў. Вестка была простая: мы ведаем пра вас, ня мірымся з такімі дзеяньнямі і гатовыя нават на абвастрэньне міжнародных адносін”.