Улады Беларусі выказалі зацікаўленасьць у тым, каб працягнуць супрацоўніцтва зь Міжнародным валютным фондам.
Нагадаем, што сёлета ў красавіку заканчваецца дзеяньне сумеснай праграмы stand-by, па выніках якой Беларусь атрымае ад МВФ больш як 3,5 мільярда даляраў крэдытных сродкаў. Экспэрты лічаць, што далейшае паглыбленьне крэдытнай залежнасьці ад зьнешняга сьвету можа мець непрыемныя наступствы для нацыянальнай эканомікі.
З 3 па 16 лютага ў Беларусі працавалі экспэрты Міжнароднага валютнага фонду. Па выніках працы кіраўнік місіі Крыс Джарвіс заявіў, што паміж МВФ і афіцыйным Менскам дасягнутае пагадненьне аб завяршэньні чацьвёртага агляду дамоўленасьці аб крэдыце stand-by. Цяпер выканаўчая рада фонду да канца сакавіка павінна разгледзець пытаньне аб выдзяленьні Беларусі апошняй траншы ў памеры прыкладна 700 мільёнаў даляраў. Агульная сума крэдыту складзе 3 мільярды 530 мільёнаў даляраў. Ці апраўданая крэдытная палітыка беларускай дзяржавы? Меркаваньне эканаміста дасьледчага цэнтру “Дасьледаваньні. Прагнозы. Маніторынг” Дзьмітрыя Крука:
“А тут няма іншага выйсьця для беларускіх уладаў, таму што беларуска-расейскі канфлікт з нафтай быў даволі нечаканым. І ў дадзеным выпадку стаіць пытаньне — як пагашаць дэфіцыт, які ўзьнікае ў бягучым годзе? Таму гэта могуць быць, на мой погляд, толькі сродкі, запазычаныя з замежжа. І ў гэтым выпадку МВФ прапаноўваў праграму, накіраваную на структурныя рэформы, яшчэ ў мінулым годзе. І гэта даволі лягічны крок беларускіх уладаў: калі ўзьнікла неабходнасьць у дадатковым фінансаваньні, зьвяртацца па дапамогу ў МВФ. Асабліва ў выпадку, калі ёсьць папярэднія дамовы і папярэднія напрацоўкі аб тым, чаму можа быць прысьвечаная гэтая праграма”.
У распаўсюджаным напярэдадні прэс-рэлізе МВФ гаворыцца, што нядаўняя дамова з Расеяй пра цэны на імпартаваную сырую нафту пры адсутнасьці мэханізму кампэнсацыйных захадаў прывяла б да істотнага павелічэньня дэфіцыту рахунку бягучых апэрацый і дэфіцыту бюджэту сэктару органаў дзяржаўнага кіраваньня. Экспэрты фонду робяць выснову, што беларускі ўрад робіць сур’ёзныя захады, каб абмежаваць уплыў падвышэньня нафтавых цэнаў на бюджэт і плацёжны балянс, і МВФ падтрымлівае гэтыя крокі.
У той жа час кіраўнік групы экспэртаў МВФ Крыс Джарвіс заявіў, што пасьля заканчэньня дзейнай дамоўленасьці адносна прадстаўленьня Беларусі крэдыту stand-by можа быць разгледжанае пытаньне аб пачатку новай аналягічнай праграмы. Пра такую зацікаўленасьць заявіў урад Беларусі.
Антыкрызісны мэнэджэр Мечыслаў Бурак лічыць, што далейшае паглыбленьне крэдытнай залежнасьці адчуе на сабе ня столькі нават цяперашняе пакаленьне беларусаў, колькі наступныя — тыя, каму давядзецца так ці інакш вяртаць пазыкі:
“Зразумела, што без крэдытаў жыць нельга, трэба іх браць. Таму што адна з крыніцаў разьвіцьця — гэта крэдытаваньне. Але сутнасьць любога крэдыту — у даверы. І ў гэтай схеме трэба добра разабрацца. Бо, сутнасна, што такое крэдыт? Гэта давер! Табе далі сродкі, ты іх у пэрспэктыве аддаў, і крэдыту ня стала. А грошы зарабіць можна толькі ў тым выпадку, калі крэдыты не праядаюцца, а працуюць у новых вытворчасьцях, у рэальных сумесных праектах і г.д. Але для гэтага патрэбная татальная прыватызацыя! Таму крэдыты браць трэба, але ж хто дасьць пад такія сумнеўныя гарантыі — маўляў, нехта некалі аддасьць? Дзеці нашы аддадуць?”
Экспэрты місіі МВФ у сваёй справаздачы таксама падкрэсьлілі, што працэс прыватызацыі ў Беларусі ідзе нашмат марудней, чым чакалася. Аналітыкі адзначаюць, што ўладам неабходна яго актывізаваць, скараціць умяшаньне дзяржавы ў эканоміку і прыцягнуць наўпроставыя замежныя інвэстыцыі.
Эканаміст Дзьмітрый Крук лічыць, што ў цяперашніх умовах беларускім уладам нічога не застаецца, як працягваць “сілкавацца” крэдытнымі сродкамі:
“З пункту гледжаньня вонкавага доўгу — безумоўна, гэта рызыка, бо мы назапашваем вонкавую запазычанасьць даволі хуткімі тэмпамі. Але ў тых умовах, у якіх зараз функцыянуе беларуская эканоміка, мне здаецца, іншага выйсьця няма. І каб пазьбегнуць шокавых тэндэнцый у эканоміцы, трэба, сапраўды, зьвяртацца па замежныя пазыкі”.
Разьлічаная на 15 месяцаў дамоўленасьць зь беларускім урадам была зацьверджаная Выканаўчай радай МВФ у студзені 2009 году, а ў чэрвені аб’ём фінансавай падтрымкі быў даведзены да 3,5 мільярда. Першую частку крэдыту ў памеры 800 мільёнаў даляраў Беларусь атрымала год таму, другі транш (блізу 700 мільёнаў даляраў) паступіў у ліпені 2009-га. Да канца мінулага году Беларусь яшчэ двойчы атрымлівала сродкі — адпаведна ў памеры 700 мільёнаў і 688 мільёнаў. Агульная сума грошай, атрыманых ад МВФ, наблізілася да 2 мільярдаў 900 мільёнаў даляраў.

для гэтага патрэбная татальная прыватызацыя ...