Эўрапейская камісія абвясьціла конкурс зь бюджэтам 7 млн. эўра для краін "Усходняга партнэрства" ў рамках праекту EAST-INVEST.
Як падае БЕЛТА са спасылкай на прадстаўніцтве Эўразьвязу у Беларусі, праект EAST-INVEST разьлічаны на паляпшэньне бізнэс-асяродзьдзя ў краінах "Усходняга партнэрства" і накіраваны на стымуляваньне новых патокаў прамых замежных інвэстыцый паміж ЭЗ і краінамі "Усходняга партнэрства", а таксама паміж самімі ўсходнімі суседзямі ЭЗ.
Як адзначылі ў прадстаўніцтве, сваёй мэты праект мае намер дасягнуць дзякуючы паляпшэньню сувязей паміж дзяржаўнымі і прыватнымі арганізацыямі Эўразьвязу з аднаго боку і краінамі "Ўсходняга партнэрства" – з другога.
Акрамя таго, плянуецца, што праект EAST-INVEST будзе садзейнічаць абмену вопытам паміж краінамі "Ўсходняга партнэрства" і ЭЗ для ўмацаваньня супрацоўніцтва ў бізнэсе, гандлі, перадачы тэхналёгій, спрашчэньні мытных працэдур і інвэстыцый, садзейнічаць разьвіцьцю патэнцыялу малога і сярэдняга бізнэсу.
Канчатковы тэрмін падачы заяў для ўдзелу ў праекце – 4 сакавіка 2010 года.
Членамі "Ўсходняга партнэрства" зьяўляюцца Азэрбайджан, Армэнія, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна.