Экс-начальнік упраўленьня ўнутраных спраў Гарадзенскай вобласьці Генадзь Хацько аб'яўлены ў вышук. Генэральная пракуратура Беларусі пачала супраць яго крымінальную справу за злоўжываньне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі.
Справа для расьсьледаваньня перададзеная ў Гарадзенскую абласную пракуратуру. Генэрал не зьявіўся па позьве ў праваахоўныя органы. Ёсьць інфармацыя, што сваякі генэрала афіцыйна зьвярнуліся з заявай пра яго зьнікненьне, пераде Інтэрфакс.
Мера стрыманьня адносна генэрала Хацько не прымянялася, ён нават ня быў пад падпіскай аб нявыезьдзе.
У лістападзе 2009 года Г.Хацько быў вызвалены ад пасады начальніка ўпраўленьня ўнутраных спраў Гарадзенскай вобласьці. У часе сваёй працы на пасадзе "галоўнага міліцыянта" вобласьці, ён неаднаразова вызначаўся жорсткімі дзеяньямі ў дачыненьні да мясцовай апазыцыі.