У шосты дзень зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкувэры разыграны 7 камплектаў узнагарод.
Гарналыжны спорт. Хуткасны спуск. Жанчыны.
Золата - Ліндсі Вон (ЗША)
Срэбра - Джулію Манкуса (ЗША)
Бронза - Элізабэт Гёргль (Аўстрыя)
Лыжныя гонкі. Спрынт. Жанчыны.
Золата - Марыт Б'ёрген (Нарвэгія)
Срэбра - Юстына Кавальчык (Польшча)
Бронза - Пэтра Майдзіч (Славенія)
Зь дзьвюх беларускіх спартовак, якія стартавалі ў гэты, забегу, найлепшы вынік быў у Анастасіі Дубарэзавай.
Лыжныя гонкі. Спрынт. Мужчыны.
Золата - Нікіта Крукоў (Расея)
Срэбра - Аляксандар Панжынскі (Расея)
Бронза - Петэр Нортуг (Нарвэгія)
Беларус Леанід Карняенка заняў 51-е месца.
Канькабежны спорт. Мужчыны. 1000 м.
Золата - Шані Дэвіс (ЗША)
Срэбра - Мо Тай Бум (Паўднёвая Карэя)
Бронза - Чад Гэдрык (ЗША)
Шорт трэк. Жанчыны 500 м.
Золата - Мэнг Ванг (Кітай)
Срэбра - Марыан Сэн-Жэле (Канада)
Бронза - Арыяна Фантана (Італія)
Санны спорт. Парны разрад. Мужчыны.
Золата - Андрэас і Вольфган Лінгеры (Аўстрыя)
Срэбра - Андрыс і Юрыс Сіксы (Латвія)
Бронза - Патрык Лайтнэр і Аляксандар Рэш (Нямеччына)
Сноўборд. Хаф-Пайп. Мужчыны.
Золата - Шон Уайт (ЗША)
Срэбра - Пеету Пііронэн (Фінляндыя)
Бронза - Скот Лаго (ЗША)
Другі дзень хакейнага турніру сярод мужчынаў пачаўся няўдала для беларускай зборнай, якая прайграла фінам зь лікам 5:1. Швэды перамаглі Нямецкую каманду зь лікам 2-0.
На гэты момант у агульным камандным заліку наперадзе зборная ЗША (5 залатых, 3 срэбныя і 6 бронзавыя мэдалі), за ёй - Нямеччына (3 залатыя, 4 срэбныя і 3 бронзавыя мэдалі). На трэцім месцы - Францыя (2 залатыя, 1 срэбны і 4 бронзавыя мэдалі). Усяго пад час гульняў у Ванкувэры, на гэты момант, алімпійскія мэдалі заваёўвалі прадстаўнікі 23-ох краінаў.