“Газпром” заплаціць Беларусі 625 мільёнаў даляраў

«Газпром» паабяцаў пералічыць у Беларусь $ 625 млн за чарговыя 12,5% акцый «Белтрансгазу».
«Яны абяцалі пералічыць грошы на наступным тыдні,» — паведаміў старшыня Дзяржкамітэта па маёмасьці Беларусі Георгі Кузьняцоў.

«Газпром» цягам чатырох гадоў выплачвае роўнымі часткамі 2,5 мільярда даляраў за 50%-ы пакет акцыяў «Белтрансгазу».

Штогод «Газпром» пералічвае па $ 625 млн і павялічвае сваю долю на 12,5%.

На пачатак 2010 году «Газпрому» валодаў 37,5% акцыяў «Белтрансгазу».

Пасьля пералічэньня сродкаў у лютым 2010 году доля «Газпрому» ў беларускай газатранспартнай сыстэме вырасьце да 50%, паведамляе «Інтэрфакс».