На працэсе над прадпрымальнікам Андрэем Бандарэнкам, якога паўторна судзяць у Першамайскім судзе Менску, пачаліся судовыя спрэчкі.
Прадстаўнік дзяржаўнага абвінавачаньня Дзьмітрый Філіпоўскі перакваліфікаваў абвінавачаньне Андрэю Бандарэнку з артыкула пра крадзеж шляхам службовага злоўжываньня на завалоданьне маёмасьцю шляхам падману і папрасіў суд асудзіць прадпрымальніка на 7 гадоў зьняволеньня.
Судовыя спрэчкі працягнуцца 19 лютага выступам адваката Зьмітра Лаеўскага.
Нагадаем, абарона настойвае на невінаватасьці прадпрымальніка Андрэя Банадрэнкі, якога абвінавачваюць у крадзяжы буйной сумы грошай у фірмаў-пастаўшчыкоў. Сябра АГП Андрэй Бандарэнка не выключае, што перасьлед зьвязаны зь ягоным удзелам у парлямэнцкіх выбарах у 2008 годзе.
Летась у кастрычніку Першамайскі суд Менску пакараў Бандарэнку сямю гадамі зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. Гэты прысуд быў адменены Менскім гарадзкім судом і адпраўлены на новы разгляд у той жа суд Першамайскага раёну.