Ад 5 красавіка беларусам трэба будзе выконваць шэраг новых патрабаваньняў для ўезду ў Эўразьвяз. Пра гэта паведаміў начальнік упраўленьня грамадзянства і міграцыі ГУУС Менгарвыканкаму Ігар Ігнатовіч.
Ад 5 красавіка 2010 г ўступае ў сілу новы Візавы кодэкс Эўрапейскага зьвязу. Згодна з артыкулам 12 кодэксу, грамадзяне Беларусі павінны будуць ўяжджаць у ЭЗ з пашпартамі, у якіх ёсьць як мінімум дзьве чыстыя старонкі.
Тэрмін дзеяньня пашпарта павінен сканчацца не раней, як праз тры месяцы пасьля меркаванай даты выезду з ЭЗ. Калі ж грамадзянін аформіў візу для шматразовых паездак, то тэрмін дзеяньня павінен сканчацца не раней, як праз тры месяцы пасьля апошняй меркаванай даты выезду з тэрыторыі дзяржавы – чальца ЭЗ.
Таксама пашпарт павінен быць выдадзены ня больш як 10 гадоў таму. Ігар Ігнатовіч нагадаў, што беларускія пашпарты абменьваюцца радзей. Так, калі грамадзянін атрымаў чарговы пашпарт ў 25 гадоў, то ён абавязаны яго абмяняць па дасягненьні 45-гадовага ўзросту. Аднак цяпер грамадзянін, які зьбіраецца паехаць у ЭЗ, павінен будзе абмяняць свой пашпарт раней, калі прайшло больш за 10 гадоў ад моманту выдачы дакумэнту.