“БНФ стане кіроўнай партыяй не пазьней 2016 году”

Аляксей Янукевіч

На сайце Свабоды прайшла онлайн-канфэрэнцыя з старшынём Партыі БНФ Аляксеем Янукевічам.

Лідэр БНФ адказаў на вашыя самыя цікавыя і грунтоўныя пытаньні. Чытаць адказы Аляксея Янукевіча можна ТУТ.

Нарадзіўся 30 чэрвеня 1976 года ў Менску. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт (1997), спэцыялізацыя – кіраваньне зьнешнеэканамічнай дзейнасьцю; вучыўся ў асьпірантуры БДЭУ (2003-2004).

Працаваў выкладнікам эканомікі ў Нацыянальным дзяржаўным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа (2002-2003), намесьнікам генэральнага дырэктара сумеснага прадпрыемства “Аркадзія” (2004-2005).

Сябра Партыі БНФ (з 1996), сябра Сойму Партыі БНФ (з 1999), намесьнік старшыні Партыі БНФ (з 2003), старшыня Партыі БНФ (з 2009).

Рыма-каталік.

Беларус. Нежанаты.

Вылучаўся кандыдатам у дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы 2003 і 2007 гадоў, у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – у 2004 і 2008. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў быў даверанай асобай адзінага кандыдата ад АДС.

На 12-ым зьездзе Партыі БНФ абраны старшынём партыі.