У апорным пункце правапарадку Чыгуначнага РАУС на яго склалі пратакол за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга.
Спадар Хамайда распавёў міліцыянтам, што 13 лютага да яго падышоў незнаёмы хлопец, які папрасіў яго паназіраць за навакольлем, пакуль ён павесіць бел-чырвона-белы сьцяг на лініі электраперадач.
Барыс Хамайда пагадзіўся, бо лічыць гэты ўчынак не правапарушэньнем, а праявай высокай нацыянальнай самасьвядомасьці.
Падпісваць пратакол віцебскі апазыцыянэр адмовіўся, але міліцыянты паведамілі, што выклічуць яго ў суд як саўдзельніка правапарушэньня.
Паводле артыкула 17.1 Адміністрацыйнага кодэксу, Барысу Хамайду пагражае альбо грашовы штраф, альбо арышт да 15 сутак.