Вечарам 14 лютага народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін быў шпіталізаваны ў лякарню Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта. У яго ўзьнялася тэмпэратура да 40 градусаў. Жонка Валянціна Міхайлаўна выклікала хуткую дапамогу зь лечкамісіі.
Галоўная лекарка лечкамісіі Ірына Абельская распавяла Эўрарадыё, што паэт трапіў шпіталь у дастаткова цяжкім стане. У яго двухбаковая вірусная пнэўманія, востры пэрыяд захворваньня, таму яго зьмясьцілі ў аддзяленьне рэанімацыі.
Стан паэта дастаткова цяжкі. Але Ірына Абельская паведаміла, што пацыент атрымлівае ўсё неабходнае лячэньне, і выказала надзею, што ўсё будзе добра.
А літаральна ў мінулую сераду паэт выпісаўся з 10-га менскага шпіталя, дзе лекаваўся ў адзьдзяленьні кардыялёгіі.