У 10-ым клінічным шпіталі Тацьцяне зрабілі здымак і паставілі дыягназ: закрытая лёгкая чэрапна-мазгавая траўма. Дзяўчыне прапанавалі шпіталізацыю на некалькі дзён, каб паназіраць ці ня будзе сур’ёзных наступстваў. Але дзяўчына ад шпіталізацыі адмовілася.
Прэсавую сакратарку Маладога фронту затрымалі 14 лютага разам з трыма дзесяткамі актывістаў, якія выйшлі на плошчу Свабоды, каб прайсьці сьвяточным шэсьцем да плошчы Незалежнасьці.
Дзяўчына распавяла, што трымала маладафронтаўскі сьцяг і не аддавала яго спэцназаўцу. Тады ён падставіў ёй падножку і Тацяна павалілася і моцна ўдарылася галявой аб асфальт.
Пасьля таго, як дзяўчына выйшла з міліцыі, яна паехала на сустрэчу са сваім сябрам. Тацяна распавяла “Свабодзе”, што ў яе пачала моцна балець галава і яна пачала губляць раўнавагу.