У другі дзень зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкувэры разыгралі 5 камплектаў узнагарод. Найлепшы беларускі вынік пакуль што восьмае месца.
Біятлён. Жанчыны. Спрынт. 7,5 км.
Золата – Анастасія Кузьміна (Славаччына)
Срэбра – Магдалена Нойнэр (Нямеччына)
Бронза – Мары Дорын (Францыя)
У гонцы стартавалі чатыры беларускія біятляністкі. Найлепшы вынік паказала Дар'я Домрачава, якая заняла восьмае месца
Скачкі з трампліну. Мужчыны.
Золата – Сімон Аман (Швайцарыя)
Срэбра – Адам Малыш (Польшча)
Бронза – Грэгар Шліранцаўэр (Аўстрыя)
Канькабежны спорт. Мужчыны. 5000 м.
Золата – Свэн Крамэр (Галяндыя)
Срэбра – Лі Сэўн Хун (Паўднёвая Карэя)
Бронза – Іван Скобраў (Расея)
Шорт-трэк. Мужчыны. 1 500 м.
Золата – Лі Чжун Су (Паўднёвая Карэя)
Срэбра – Апола-Антон Она (ЗША)
Бронза – Джэй Ар Чэлскі (ЗША)
Фрыстайл. Жанчыны. Могул.
Золата – Гана Кэрні (ЗША)
Срэбра – Джэніфэр Гейл (Канада)
Бронза – Шэнан Барк (ЗША)
На гэты момант у агульным камандным заліку наперадзе зборная ЗША (1 залаты, два срэбныя і два бронзавыя мэдалі). Усяго пасьля другога дня Гульняў у Ванкувэры алімпійскія мэдалі заваёўвалі прадстаўнікі 11 краінаў.
14 лютага будзе разыграна пяць камплектаў узнагародаў: у біятлёне, канькабежным спорце, лыжным двухбор'і, санным спорце і фрыстайле (могул). Беларускія спартсмэны будуць сёньня прадстаўленыя толькі біятляністамі. На 10-кілямэтровую дыстанцыю спрынтэрскай гонкі пойдуць Аляксандар Сыман, Рустам Валіулін, Сяргей Новікаў і Яўген Абраменка.