14 лютага ў Кітаі адзначаюць наступленьне Новага году па месяцавым календары. Сьвята завецца Чуньцзэ, што ў перакладзе азначае «сьвята вясны». Сьвяткаваньні, якія суправаджаюцца гуляньнямі і кірмашамі, доўжацца два тыдні.
Напярэдадні гэтага самага важнага ў Кітаі сьвята ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце культуры і мастацтваў прайшоў канцэрт, падрыхтаваны кітайскімі і беларускімі студэнтамі.
Усім гасьцям на ўваходзе ўручалі спэцвыпуск газэты БДУ «Універсітэт», падрыхтаваны Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства ім. Канфуцыя і прысьвечаны культуры Вялікага Кітаю.
Вядучы (справа) перад канцэртам
Ганаровыя гледачы: рэктар унівэрсытэту культуры і мастацтваў Барыс Уладзіміравіч Сьвятлоў і жонка пасла КНР у Беларусі Цзын Мін
Цзын Мін павітала гледачоў. Чырвоныя строі падчас сьвяткаваньня Новага году традыцыйныя. Лічыцца, што чырвоны колер прыносіць шчасьце і адганяе злых духаў.
Студэнты дэманструюць харэаграфічныя таленты. Традыцыйны танец.
Закулісьсе. Таленты і прыхільнікі.
Грацыёзныя танцоркі
Не было забытае й вакальнае мастацтва
Публіка зь цікавасьцю сачыла за выступамі
Перад выхадам на сцэну
Сола