У Магілёве ўзбунтаваліся прадпрымальнікі

На Грабянёўскім рынку ў Магілёве тры дзясяткі прадпрымальнікаў спынілі гандаль. Такім чынам яны пратэстуюць супраць рэгулярных праверак, якія робяць падатковая камісія, нягледзячы на абвешчаны мараторый на праверкі.
Падаткавікі на гэты момант сышлі, але выклікалі міліцыю, бо, на іхную думку, прадпрымальнікі парушаюць грамадзкі парадак. Цяпер на рынку засталося чалавек дзесяць прадпрымальнікаў і за імі наглядае лейтэнант міліцыі.