Адным з вынікаў эканамічнага крызысу ў Вэнэсуэле зьявілася рашэньне Уга Чавэса аднавіць доступ да вэнэсуэльскіх нафтавых рэзэрваў заходнім кампаніям.
Гэтым вымушаным крокам, як піша The New York Times, прэзыдэнт Вэнэсуэлы імкнецца пабольшыць памеры вытворчасьці нафты і выцягнуць краіну з вострага эканамічнага заняпаду.
У сераду, амэрыканская фірма “Шэўрон” стала адной з шэрагу замежных інвэстараў, якая выйграла кантракт для эксплюатацыі Вэнэсуэльскіх рэзэрваў. Не зважаючы на пагаршэньне палітычных адносінаў паміж дзьвюма краінамі на працягу мінулага дзесяцігодзьдзя, ЗША застаецца найбольшым спажыўцом Вэнэсуэльскай нафты.
Вэнэсуэла паціху пачала прывабліваць заходнія нафтавыя фірмы у 2008 годзе. Перад тым, Чавэс нацыяналізаваў частку іхняга майна і налажыў на іхнія прыбыткі вялізныя падаткі. Нават сёньня, Вэнэсуэла лічыцца адна з найбольш рызыкоўных краінаў для замежных інвэстыцыяў.
Тым ня менш, у выніку эканамічнага крызысу, Вэнэсуэла апошнім часам цярпела спад у нафтавых прыбытках і адчула меншую зацікаўленасьць замежных інвэстараў. Учора Чавэс выступіў на дзяржаўным тэлебачаньні, падзякаваў заходнім фірмам за новыя дамоўленасьці і паабяцаў што канстытуцыя і законы краіны гарантуюць бясьпеку іхных укладаў.
Спатыкаючыся за кулісамі з прадстаўніком амэрыканскага “Шэўрону”, Чавэс нават папрасіў таго, каб перадаў прэзыдэнту ЗША Абаму ягоныя асабістыя запросіны наведаць Вэнэсуэлу.