Сёньня пасьля 22.30 госьцем праграмы "Начная Свабода" будзе беларускі кінарэжысэр Андрэй Кудзіненка.
Нашумеламу фільму Андрэя Кудзіненкі «Акупацыя. Містэрыі» вярнулі пракатнае пасьведчаньне. Беларуская прэм’ера карціны на вялікім экране адбудзецца 15 лютага ў кінатэатры «Піянер» у рамках кінаклюбу «Формула кіно».
Фільм “Акупацыя. Містэрыі”, зьняты Кудзіненкам на “Беларусьфільме” ў пачатку 2000-х гадоў, быў забаронены для паказу ў Беларусі. Паводле Міністэрства культуры Беларусі, якое адклікала ў яго дазвол на пракат, “трактоўка партызанскага руху ў фільме супярэчыць гістарычнай праўдзе”. У Беларусі фільм так і не паказалі, а вось за мяжой яго ўшанавалі шэрагам прызоў, у тым ліку на міжнародных кінафэстывалях у Ратэрдаме і Кіеве.
Сваё пытаньне Андрэю Кудзіненку вы можаце задаць у камэнтарах.