9 лютага ў Кастрычніцкім раённым судзе Віцебска працягваўся працэс над Алегам Сурганам, якога абвінавачваюць у нападзе на міліцыянта Сяргея Дудкевіча.
9 лютага ў Кастрычніцкім раённым судзе Віцебска працягваўся працэс над Алегам Сурганам, якога абвінавачваюць у нападзе на міліцыянта Сяргея Дудкевіча. На працэсе былі апытаныя сьведкі, супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС Віцебска, а таксама гандлярка шапіку, якая назірала за інцыдэнтам 3 верасьня мінулага году.
Ад 27-га студзеня Алег Сурган знаходзіцца ў сьледчым ізалятары. Рашэньне пра тое, што ён небясьпечны для грамадзтва, прынялі ў Кастрычніцкім РАУС. Там працуе міліцыянт Дудкевіч, які 3-га верасьня затрымліваў спадара Сургана на праспэкце Фрунзэ, дзе быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг. 30-га верасьня гэты супрацоўнік міліцыі прайшоў мэдычнае асьведчаньне і цяпер цьвердзіць, што затрыманы ўкусіў яго за палец. Пакусаны міліцыянт патрабуе мільён рублёў кампэнсацыі
Судовы працэс над Алегам Сурганам, які раней ужо меў судзімасьці, працягваецца каля двух месяцаў, абвінавачанаму пагражае да шасьці гадоў пазбаўленьня волі. Родны брат Алега Сургана, актывіст «Маладой Беларусі» Тарас Сурган лічыць, што гэтым разам крымінальны перасьлед ягонага брата выкліканы жаданьнем міліцыянтаў любым коштам спыніць акцыі з вывешваньнем бел-чырвона-белых сьцягоў, якія пачасьціліся ў Віцебску ў апошнія паўгода.
Наступнае паседжаньне суду адбудзецца 10 лютага.