Перайменаваньне парку да 65-х угодкаў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ініцыяваў старшыня Віцебскага аблвыканкаму Аляксандар Косінец.
Пра гэтае рашэньне было абвешчана на апошнім пасяджэньні аблвыканкаму. Прычым старшыня падкрэсьліў, што пра зьмену назваў вуліцы Леніна і плошчы Леніна гаворкі няма — яны застануцца.
Паркам імя Героя Савецкага Саюзу Міная Шмырова — партызанскага камандзіра “бацькі Міная” — наканавана стаць невялікаму сквэрыку (4 га) каля плошчы Леніна ў абласным цэнтры. У сквэры месьціцца мэмарыяльны музэй М.Ф.Шмырова.
Летась гарадзкая газэта “Віцьбічы” абвяшчала конкурс на лепшую назву прылеглага ўчастку сквэру — там меркавалася стварыць аб’ект пад рабочай назвай “Дзіцячы патрыятычны парк”. Газэта пісала, што тут разьмесьцяцца кавярня, цір, пляцоўкі для гульні ў валейбол, баскетбол і настольны тэніс, газоны, кветнікі, пешаходныя дарожкі. Мяркуецца пасадзіць розныя дрэвы і кусты накшталт ядлоўцу і туі. А яшчэ тут зробяць глядзельную пляцоўку зь відам на Дзьвіну, а каля музэю М. Шмырова паставяць ваенную тэхніку і верталёт.
Назву прапанаваў і зацьвердзіў асабіста спадар Косінец — конкурс не праводзіўся. Хаця прапановы былі: да прыкладу, старшыня абласной суполкі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў прапанаваў перайменаваць сквэр у гонар пісьменьніка Ўладзімера Караткевіча — помнік яму стаіць таксама недалёка ад музэю М.Ф.Шмырова.