Беларусь спадзяецца падпісаць міжурадавую дамову з Расеяй пра будаўніцтва АЭС да канца сакавіка. Пра гэта заявіў на сэмінары ў Менску намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк.
Вядзецца падрыхтоўка кантрактных дакумэнтаў і крэдытнага пагадненьня з Расеяй. “Усе дакумэнты будуць падпісвацца па меры гатоўнасьці”,-- цытуе Міхадзюка “Інтэрфакс”.
Паводле ягоных словаў, Беларусь бліжэйшым часам рыхтуецца правесьці міжнародныя кансультацыі ў пытаньнях ядзернай бясьпекі:
“Беларусь накіравала ў 7 сумежных краінаў справаздачу аб узьдзеяньні атамнай электрастанцыі на навакольнае асяродзьдзе, і бліжэйшым часам Літва і Украіна, якія заявілі аб зацікаўленасьці ў гэтым пытаньні, правядуць зь Беларусьсю кансультацыі”.