Старшыня не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Анжаліка Борыс і кіраўнік галоўнай рады арганізацыі Андрэй Пачобут каля 23-х гадзінаў знаходзіліся перад брамай РАУС у Валожыне. Спадар Пачобут патлумачыў нам, што яны чакаюць, каб вызвалілі іхніх семярых паплечнікаў, якія ехалі на дзьвюх машынах у Івянец.
Ён сказаў, што іх не пускаюць у будынак і што за брамай — узмоцнены нарад. Намесьнік начальніка райаддзелу сказаў, што нібыта ёсьць прэтэнзіі да дакумэнтаў на адну з затрыманых машын.
Тым часам негвалтоўны пратэст супраць дзеяньняў міліцыянтаў у Івянцы закончыўся, сказаў А.Пачобут. Актывісты Саюзу палякаў сьпявалі песьні, размаўлялі каля Дому польскага, у якім знаходзяцца супрацоўнікі міліцыі. Пасьля гэтага людзі разышліся.