Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Р.Сікорскі: Зь беларускім МЗС будзе весьціся мужчынская размова


Радаслаў Сікорскі
Радаслаў Сікорскі

Міністэрства замежных справаў Польшчы адклікала ў Варшаву на кансультацыі амбасадара Польшчы ў Беларусі Гэнрыка Літвіна ў сувязі з заняцьцем міліцыяй Дому польскага ў Івянцы.


Прэсавы сакратар польскага МЗС Пётр Пашкоўскі заявіў, што адкліканьне амбасадара на кансультацыі – гэта палітычны сыгнал, што польская дыпляматыя нэгатыўна ацэньвае дзеяньні, прадпрыманыя беларускімі ўладамі ў дачыненьні да палякаў Беларусі.

Тым часам амбасадар Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак быў выкліканы ў польскае Міністэрства замежных справаў, дзе віцэ-міністар Анджэй Крэмэр выказаў яму сур'ёзную занепакоенасьць дзеяньнямі беларускіх праваахоўных органаў. “Такія рэпрэсіўныя дзеяньні для нас непрымальныя”, - пераказаў словы віцэ-міністра прэсавы сакратар МЗС.

Сытуацыю вакол Дома польскага ў Івянцы пракамэнтаваў сёньня ў перадачы “Пасьля 20.00” тэлеканалу TVP Info міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Ён сярод іншага заявіў: “Захаваньне правоў меншасьцяў – гэта важная ўмова збліжэньня з Эўразьвязам. Але выбар тут за Беларусьсю. Ёй ніхто не забароніць, калі яна захоча самаізалявацца”. Паводле Сікорскага, ён рыхтуецца да “мужчынскай размовы з МЗС Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG