Старшыня Галоўнай рады Саюзу палякаў, не прызнаванага ўладамі, Андрэй Пачобут выехаў з Горадні ў Івянец, дзе ў Доме польскім знаходзяцца міліцыянты. Але на выезьдзе са Скідаля ў 15:25 машыну затрымалі міліцыянты.
Перад гэтым Андрэй Пачобут паведаміў нам праз тэлефон наступнае:
“Міліцыя ўвайшла ў Дом Саюзу палякаў, часткова апанавалі будынак. Я ведаю, што ўнутры яшчэ знаходзяцца сябры Саюзу палякаў. Міліцыянты прывялі судовых выканаўцаў, яны апісваюць маёмасьць. Адначасова выстаўлена варта на ўваходах, каб не пускаць сяброў СПБ, якія спрабуюць трапіць усярэдзіну. Паўтараюцца падзеі 2005 году ў Горадні. Фактычна сілай беларуская дзяржава захапіла будынак грамадзкага аб’яднаньня. Гэта скандал”.
У 2005 годзе спэцслужбы занялі сядзібны дом Саюзу палякаў у Горадні, затрымаўшы ўсіх, хто быў усярэдзіне.
Старшыня праўладнага Саюзу палякаў Станіслаў Сямашка накіраваў напярэдадні ліст у Івянец, каб Дом польскі быў вызвалены прыхільнікамі Анжалікі Борыс і перададзены яго арганізацыі.
Дом польскі ў Івянцы — гэта былы ўнівэрмаг, які стаяў занядбаным. Ён быў набыты і адрамантаваны ў 2003 годзе на грошы арганізацыі “Вспульнота польска”, якой у той час кіраваў у Варшаве прафэсар Анджэй Стэльмахоўскі.