“Для мяне гэта загадка, чаму людзі не даходзяць да паліклінік. У прынцыпе, цікавасьць ёсьць. Людзі сапраўды разумеюць, што яшчэ адна хваля захворваньняў будзе, і ў гэты час таксама будзе распаўсюджвацца менавіта гэты высокапатагенны грып A/H1N1”, — заявіла загадчыца аддзяленьня імунапрафіляктыкі Мінскага гарадзкога цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Ірына Глінская.
Прышчэпка каштуе 30 тысячаў рублёў. Глінская кажа, што цана “ня надта нізкая, але і ня надта высокая”.
Для платнай вакцынацыі менчукоў закуплена 5 тысячаў дозаў расейскай вакцыны “Моногриппол плюс”.
Глінская кажа, што вакцына адносіцца “да апошняга пакаленьня грыпавых вакцынаў і выдатна пераносіцца”.
У Менску прышчэпкі робяць ва ўсіх дарослых паліклініках і ў шэрагу дзіцячых.
Вакцына ўводзіцца дарослым і дзецям пасьля шасьці гадоў адзін раз прышчэпкай. Дзецям ад трох да шасьці гадоў прышчэпкі робяцца два разы.
Імунітэт супраць грыпу A/H1N1 выпрацоўваецца праз 14—18 дзён.
Раней Міністэрства аховы здароўя закупіла каля 1 мільёна дозаў вакцыны супраць сьвінога грыпу, каб вакцынаваць каля 500 тысячаў супрацоўнікаў так званых жыцьцёва важных службаў — мэдыкаў, камунальнікаў, працаўнікоў шэрагу падразьдзяленьняў МУС і МНС.
Паводле афіцыйных дадзеных Мінздраву, сьвіны грып у Беларусі ад пачатку пэрыяду эпідэміялягічных назіраньняў лябараторна пацьверджаны ў 165 чалавек.