З «Маладым фронтам» разарвалі дамову на арэнду залі для ўручэньня 14 лютага 1 й нацыянальнай прэміі «Любоў да Беларусі», заснаванай МФ.
Пра гэта “Нашай Ніве” паведаміў намесьнік старшыні зарэгістраванай у Чэхіі міжнароднай моладзевай арганізацыі Іван Шыла.
Дамова была падпісаная некалькі дзён таму на арэнду залы гатэля на дзьве гадзіны . Меркавалася запрасіць на ўручэньне прэміі 14 лютага больш за 300 гасьцей: журналістаў, прадстаўнікоў дыпляматычнага корпусу, знакамітых дзеячоў культуры і мастацтва Беларусі.
4 лютага маладафронтаўцам ператэлефанавалі з гатэля і сказалі, што дамова скасаваная.
Дагэтуль беларускае незалежнае грамадства ня раз праводзіла свае імпрэзы ў Crown Plaza, прыкладам, там праводзіла мерапрыемствы БХД,
і прэцэдэнт з МФ — гэта першы выпадак адмовы адміністрацыі гатэлю.
«Малады фронт будзе падаваць скаргу ў суд», — зазначыў Іван Шыла.