Новая перадача сэрыі “Паштовая скрынка 111”.
Эфір 3 лютага 2010 году
Празь некалькі дзён, 7-га лютага, ва Ўкраіне адбудзецца другі тур прэзыдэнцкіх выбараў. У бюлетэнях, якія атрымаюць украінскія грамадзяне, — два добра вядомыя імёны: Віктар Януковіч і Юлія Цімашэнка. Першы ў выніку галасаваньня 17 студзеня набраў 35 працэнтаў галасоў; другая — на 10 працэнтаў меней.
Слухачы “Свабоды” актыўна абмяркоўваюць прэзыдэнцкую кампанію ва Ўкраіне, параўноўваюць яе з тым, як звычайна праводзяцца такія выбары ў Беларусі. З аднаго зь лістоў на гэтую тэму і пачну сёньняшнюю размову.
Наш даўні сябар Васіль Валошка з Радашкавічаў Маладэчанскага раёну лічыць, што паводле ступені дэмакратычнасьці і свабоды выбары ва Ўкраіне і ў Беларусі — непараўнальныя. Слухач піша:
“Украінцы паказалі ўзор для любой дэмакратычнай краіны — як трэба праводзіць выбары. Гвалтам на галасаваньне людзей ніхто не цягнуў. За каго галасаваць — улада не падказвала і не загадвала. На радыё і тэлебачаньні ўсім далі магчымасьць выказаць сваю пазыцыю. А як шмат у працэсе галасаваньня значаць празрыстыя скрыні для бюлетэняў! Адразу ж бачна, калі нехта падкіне хаця б некалькі бюлетэняў. Што цікава: Украіну ў нас у афіцыйных мэдыях часта называюць беднай, нестабільнай, там нібыта пануюць бардак і хаос. Дык вось у гэтай “беднай” хапіла сродкаў, каб купіць такія скрыні, а ў нашай “квітнеючай” на гэта грошай няма. Будзем карыстацца старымі фанэрнымі скрынямі, зь якіх розным махлярам зручна здымаць дно ў любы момант...
Ва Ўкраіне свабодна працавалі сацыёлягі на выхадзе з выбарчых участкаў, вынікі экзыт-полаў аб’ектыўна паказвалі, за каго галасуюць людзі. А ў нас усё гэта — пад забаронай.
Дык куды ідзем мы са сваім так званым “парадкам”? І куды ідзе Ўкраіна? А вядома ж, што галоўная заваёва дэмакратыі — гэта вольныя справядлівыя выбары.
Увогуле, лічу, што галоўнае для чалавека — гэта свабода. Праўда, многія ў нас мяркуюць, што галоўнае — карыта. Калі так, то сапраўды — у нас замес быдлячага корму крыху гусьцейшы. Але за кошт чаго? Калі б нам Расея прадавала нафту і газ па такіх жа высокіх цэнах, як Украіне — што было б?
Тое, што чалавек бедны — ня самае страшнае. Будзе працаваць — і заўтра ў яго зьявяцца грошы. А вось калі праз страх і прыніжэньне загублена душа, калі яна стала жабрачкай — гэта куды страшней. Яе зьмяніць, перарабіць немагчыма”.
Сучасныя празрыстыя скрыні для бюлетэняў, пра якія вы, спадар Васіль, пішаце ў сваім лісьце, беларускай уладзе маглі б увогуле нічога не каштаваць. Разнастайныя інстытуцыі АБСЭ, Эўразьвязу ды іншых заходніх структураў, якія зацікаўленыя ў дэмакратызацыі Беларусі, гатовыя дапамагчы ня толькі скрынямі — сучаснымі сыстэмамі падліку галасоў, дасьведчанымі экспэртамі ў галіне выбарчага заканадаўства, кансультантамі і многім іншым. Ад беларускай улады патрабуецца толькі адно: гатоўнасьць да зьменаў, згода на тое, каб беларускае грамадзтва праводзіла выбары паводле тых жа стандартаў, што і эўрапейскія краіны.
Наш даўні слухач і аўтар Алесь Марціновіч з Баранавічаў адгукнуўся на нядаўні беларуска-расейскі нафтавы канфлікт, завершаны на мінулым тыдні падпісаньнем пагадненьня, якое ставіць Беларусь у складаную фінансавую сытуацыю. Спадар Марціновіч у сваім лісьце на “Свабоду” піша:
“Гэтая чарговая нафтавая валтузьня нагадала мне канфлікт лета 1993-га году, калі прэзыдэнцтвам Лукашэнкі яшчэ і ня пахла. Памятаеце, тады Масква даслала ў Менск тры вагоны наяўных расейскіх рублёў, якія праз два дні... вывела з абароту.
Мараль тут такая: калі ж нарэшце гэтыя 10 мільёнаў чалавек на чале зь іхным лідэрам усур’ёз пакрыўдзяцца на Маскву і пойдуць па праўду жыцьця ў Эўразьвяз, НАТО, Шэнген — усьлед за сваімі заходнімі суседзямі?
Дык жа ня пойдуць. І справа тут ня толькі ў тым, што беларусы прывыклі моўчкі глытаць крыўды. Яны — людзі не Эўразьвязу, а вялікага Рускага сьвету. І ўсе скандалы з Масквой на тэму нафты і газу ня будуць весьці да таго, каб Беларусь выбрала шлях Балтыі ці Чэхіі. Так, даючы Лукашэнку танную нафту і дазваляючы яму спэкуляваць нафтапрадуктамі ў Эўразьвязе, Масква падтрымлівае так званае “менскае самадзяржаўе”. Але гэтым яна і дапамагае беларускаму насельніцтву. Інакш як бы жыла краіна з тэхналягічна адсталай савецкай прамысловасьцю?
Недзе глыбінна беларускае насельніцтва адчувае сваю непазьбежную асуджанасьць заўсёды заставацца пры Расеі. Таму малазразумелыя амбіцыі і спадзяваньні таго ж Мілінкевіча. А верхавыя скандалы Менску і Масквы, насуперак чаканьням сяго-таго, вядуць толькі да ўзмацненьня апалітычнасьці, абыякавасьці беларускага абываталя”.
Ваша, спадар Алесь, сьцьвярджэньне пра тое, што беларускае грамадзтва нібыта адчувае “непазьбежную асуджанасьць заўсёды заставацца пры Расеі”, гучыць спрэчна. Вядома, грамадзкая сьвядомасьць не мяняецца за месяц ці за год. Але яна і не застаецца застылай дзесяцігодзьдзямі. Сацыёлягі сьведчаць: калі б сёньня адбыўся рэфэрэндум пра аб’яднаньне з Расеяй, большасьць беларусаў, хутчэй за ўсё, выказалася б супраць. На пачатку і ў сярэдзіне 90-х гадоў настроі, якія панавалі ў грамадзтве, былі зусім іншымі.
Аўтар наступнага ліста — Алесь Цадко з Маладэчна — згадвае падзеі ’95-га году, калі прэзыдэнт Лукашэнка вырашыў памяняць дзяржаўныя сымбалі, пад якімі годам раней прыйшоў да ўлады і прысягаў на вернасьць беларускаму народу. Слухач піша:
“Мінула ўжо амаль 15 год з таго часу, як з ініцыятывы нашага кіраўніцтва мы пазбавіліся сваіх адвечных нацыянальных сымбаляў. А беларуская мова апынулася ў катастрафічным становішчы: сёньня яна выціснута на ўзбочыну грамадзкага жыцьця.
Замест бел-чырвона-белага сьцяга Хрыста і Пагоні з шасьцікутным крыжам на тарчы вершніка — крыху падпраўленыя копіі сталінскіх сьцяга і герба, ды яшчэ старая мэлёдыя гімна з новымі словамі. А як бы пасаваў нам гімн “Магутны Божа”...
Паўсюль у Беларусі застаюцца помнікі галоўнаму багаборцу ды вуліцы, названыя ў яго гонар.
Думаеш пра гэта — і міжволі прыходзіш да высновы: краінай кіруюць альбо варожы акупацыйны рэжым, альбо бязбожнікі, у якіх няма ні чалавечай душы, ні сумленьня”.
Нягледзячы на 15-гадовую забарону, і герб Пагоня, і бел-чырвона-белы сьцяг жывуць у народнай памяці. І застаюцца вялікімі духоўнымі каштоўнасьцямі, дзеля якіх многія людзі нават гатовы рызыкаваць жыцьцём і ахвяраваць уласнай свабодай. Адметны прыклад — нядаўняя гісторыя Сяргея Каваленкі, віцебскага грамадзкага актывіста, які 7-га студзеня пасярод дня на вачах у соцень людзей усталяваў на цэнтральнай плошчы гораду на 40-мэтровай вышыні бел-чырвона-белы сьцяг. Пры гэтым ён загадзя быў гатовы да таго, што яго арыштуюць і будуць зьбіваць.
Цяжка ўявіць, што ў сёньняшняй Беларусі нехта пайшоў бы на такія ахвяры дзеля чырвона-зялёнага сьцяга.
Мы нярэдка атрымліваем лісты з нараканьнямі на тое, што ў Беларусі цяжка знайсьці новыя кароткахвалевыя прымачы, а на старых слухаць “Свабоду” складана. Да нядаўняга часу з гэтай праблемай сутыкаўся і наш даўні слухач Павал Каролік з Гомеля. А цяпер ён знайшоў неблагое выйсьце з сытуацыі. Пра што ў сваім лісьце на “Свабоду” піша:
“Усталяваў спадарожнікавую “талерку” — і не нарадуюся. Ня думаў, што так добра будзе чуваць “Свабоду”. Раю ўсім, хто скардзіцца на кепскую чутнасьць і на свае савецкія кароткахвалевыя прымачы.
А яшчэ маю прапанову. Прашу карэспандэнтаў “Свабоды” зьезьдзіць на малую радзіму Пятра Машэрава, колішняга кіраўніка БССР, пра якога ў многіх засталіся добрыя ўспаміны. Мне расказваў адзін знаёмы, што сапраўднае прозьвішча ягоных продкаў было іншае — Машэра, а ён і брат перапісалі яго на расейскі лад. Цікава таксама даведацца, як склаўся лёс ягоных дзяцей (апрача дачкі Натальлі), а таксама ўнукаў, брата. Як жывуць, што кажуць людзі на малой радзіме Машэрава?”
Дачка Пятра Машэрава Натальля ў адным зь нядаўніх інтэрвію паведаміла, што, сапраўды, яе бацька разам з братам Паўлам празь некаторы час пасьля школы падправілі прозьвішча. У іхнага бацькі Мірона прозьвішча было — Машэра. Пра тое нават захавалася даведка 1935 году, аформленая, дарэчы, на беларускай мове.
Цікава таксама, што, калі верыць дасьледаваньням журналіста газэты “Комсомольская правда” Андрэя Доўнар-Запольскага, прапрадзедам Пятра Машэрава быў францускі салдат напалеонаўскай арміі з прозьвішчам Машэро, які з прычыны раненьня адстаў у 1812 годзе ад сваёй часткі ды так і застаўся жыць пад Віцебскам. А потым нават прыняў праваслаўе і ажаніўся зь мясцовай сялянкаю…
Што да вашых прапаноў, спадар Павал, то мы абавязкова іх выкарыстаем. Сачыце за нашымі праграмамі.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на “Свабоду”. З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма “Паштовая скрынка 111” выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by