"Пакуль ня бачу, каб гэты ўказ абмяжоўваў свабоду ў інтэрнэце. Новае – тое, што яны будуць спрабаваць ідэнтыфікаваць усіх, хто будзе пісаць у інтэрнэце", -- лічыць вядомы беларускі блогер Яўген Ліпковіч.
Ліпковіч: Я пакуль ня бачу, каб гэты ўказ абмяжоўваў свабоду ў інтэрнэце. Забарона на распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і парнаграфіі існавала і раней. Новае – тое, што яны будуць спрабаваць ідэнтыфікаваць усіх, хто будзе пісаць у інтэрнэце. Ну і хай яны гэтым займаюцца, хай галавой накладуцца.
Пытаньне ў тым, што мы бачым тэндэнцыю. З часоў Ціцянкова ўлада не прыцягвала інвэстыцыі, а разьвівала хапальніцкія рэфлексы. У нас замежныя інвэстыцыі зьнізіліся з 1.7% да 1.4%, вось яны і вырашылі парэгуляваць Байнэт.
Існуе меркаваньне, што ўвядзеньне высокага мыта на імпарт аўтамабіляў павялічыў долю незадаволеных на 30%. Куды гэта выплюхнецца?
Кажуць, што Twitter адыграў вельмі важную ролю падчас падзеяў у Іране, вось улады і спрабуюць гэта рэгуляваць.
Але , як той казаў, голь на выдумкі хітрая. У Кітаі ЖЖ забаронены, але ў мяне ёсьць сябра ў Кітаі, які ўвесь час чытае ЖЖ і піша туды. Трэба ўмець рабіць.
Пры жаданьні мы ўсё гэта абыйдзем. Пляваць на іх. Самане крыўднае, што будуць выкінутыя вялікія грошы на тое, каб нічога не здарылася. Гара нарадзіць мыша, як звычайна.
Дракахруст: Яўген, а ці магчымая нейкая кампанія пратэсту з боку інтэрнэт-супольнасьці, кшталту Вашага змаганьня за абястлушчаны кэфір?
Ліпковіч: Кампанія пратэстаў заўсёды магчымая. Але пытаньне пра эфэктыўнасьць. Можна ганяць паветра. Можна арганізавацца і пачаць ціснуць уладу. Як той казаў, давайце зробім рэвалюцыю за свае грошы. І хто гэта будзе рабіць? Я за свае не зьбіраюся. І супольнасьць арганізоўваць на пратэст таксама не зьбіраюся. Ну значыць у нас будзе разьвівацца не інтэрнэт, а саміздат. У Стругацкіх у "Жуку ў Муравейніку" была цывілізацыя, якая лічыла, што спыняць тэхнічны прагрэс гэтак жа цікава, як і яго разьвіваць. Ну паглядзім, што ў іх атрымаецца.
Крыўдна, што будуць выкінутыя грошы, каб павялічыць колькасьць незадаволеных. каб яшчэ больш народу адсюль захацела зьехаць, каб менш тут было інвэстыцый.