Прэм’ер Сяргей Сідорскі на паседжаньні ўраду, прысьвечаным вынікам 2009 году, прызнаў моцнае падзеньне беларускага экспарту.
Паводле словаў Сідорскага, адмоўнае сальда зьнешняга гандлю за 11 месяцаў мінулага году склала 4,8 мільярда даляраў – гэта больш чым у 3 разы за прагнозны паказчык.
Экспарт прадукцыі беларускай прамысловасьці склаў 49 працэнтаў да мінулага года.
Страты рэальнага сэктару эканомікі склалі 1,3 трыльёна рублёў, паведамляе БелТА. Каля трэці прадпрыемстваў – стратныя.
Сяргей Сідорскі заклікаў урад зрабіць бягучы 2010 годам росту экспартнага патэнцыялу.