“Цяпер можна без суду адабраць права аказваць інтэрнэт-паслугі”

«Зробленая спроба ўзяць пад кантроль беларускі сэгмэнт сеткі. Па вялікім рахунку, усе палажэньні нашумелага праекту патрапілі ў сам указ з той толькі розьніцай, што былі прыбраныя адкрыта непісьменныя фармулёўкі, -- кажа рэдактар сайту Electroname.com Фёдар Паўлючэнка.

ІНТЭРНЭТ БЯРУЦЬ ПАД КАНТРОЛЬ. КАМЭНТАРЫ СПЭЦЫЯЛІСТАЎ


Зьнешне дакумэнт накіраваны на «ўпарадкаваньне» інтэрнэт-бізнесу: інтэрнэт-гандлю, хостынг-паслуг, паслуг інтэрнэт-правайдэраў. Прадпрымальнікаў цяпер можна без рашэньня суду пакараць прыпыненьнем аказаньня інтэрнэт-паслуг. Пункты па ідэнтыфікацыі карыстальнікаў таксама прысутнічаюць...

Таксама незразумела, як можа ўдарыць па беларускіх інтэрнэт-СМІ «барацьба» ўлады за аўтарскія правы.

Пад мілавіднай падставай выкарыстоўваючы гэты ўказ, можна закрыць большасьць навінавых беларускіх сайтаў. Галоўным па Байнету, як і меркавалася, прызначаецца ААЦ (апэратыўна-аналітычны цэнтар пры адміністрацыі прэзыдэнта – рэд.) Фактычна міжнародны шлюз з рук «Белтэлекама» перадалі Апэратыўна-аналітычнаму цэнтру », – заявіў у інтэрвію сайту charter97.org, каментуючы дадзены ўказ, рэдактар сайту Electroname.com Фёдар Паўлючэнка.