На Магілёўшчыне абрынулася воданапорная вежа

Аварыя адбылася ў Круглянскім раёне, у вёсцы Прыгані. Паводле афіцыйных крыніцаў, вежа абрынулася з прычыны зношанасьці мэталёвых канструкцыяў. Узьвялі вежу ў 1973 годзе. Ад таго часу яе не рамантавалі.

“Папярэдняя прычына аварыі — стомленасьць мэталу ў сувязі з працяглым тэрмінам эксплюатацыі. Цяпер робяцца захады, каб адбудаваць вежу”, — паведамляюць афіцыйныя крыніцы.

Без вады засталіся дзьве вясковыя вуліцы — 43 дамы.