Міністэрства адукацыі адмовіла маладафронтаўцы Тацьцяне Шапуцьцы ў аднаўленьні ў Белдзяржунівэрсытэце. У лісьце за подпісам першага намесьніка міністра адукацыі Аляксандра Жука паведамляецца, што "ўсе дзеяньні зьдзейсьненыя ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі занакадаўства. Прававых падставаў для адмены загада аб адлічэньні ня маецца".
Пра гэта павемляе прэс-служба "Маладога Фронту".
На думку самой Тацяны Шапуцькі, Міністэрства адукацыі не адрэагавала ні на адзін довад, праведзены ў яе скарзе: "Былі праігнараваны такія рэчы, да прыкладу, як тое, што меркаваньне факультэту пры вызначэньні дысцыплінарнага спагнаньня павінна быць прыярытэтным - у маім выпадку факультэт прасіў аб вымове. Акрамя таго, у адказе Міністэрства не тлумачыцца, чаму ў маім выпадку была абрана самая жорсткая форма спагнаньня, якая абсалютна не адпавядае так званаму правапарушэньню. Ліст наўпрост зьмяшчае гісторыю майго залічэньня й адлічэньня з БДУ, а таксама працэдуру ўжываньня дысцыплінарнага спагнаньня. З пункту гледженьня зьместу ён абсалютна пусты, гэта можна назваць адпіскаю", - кажа Тацьцяна Шапуцька.
Дарэчы, у адказе Мінадукацыі цэлыя абзацы, фармулёўкі супадаюць слова ў слова з абзацамі з адмовы рэктара БДУ сп.Абламейкі.
Тацяна Шапуцька была адлічана з другога курсу юрыдычнага факультэта БДУ (спэцыяльнасьць "паліталёгія") пасьля ўдзелу ў складзе беларускай дэлегацыі ў Форуме грамадзянскай супольнасьці "Ўсходняга Партнэрства" ў Брусэлі.