Уцягваньне нэафітаў у чыноўнае жыцьцё адбываецца паступова: спачатку яны нясьмела азіраюцца па баках і заўважаюць — «а сыстэмка ж працуе зь перабоямі»; потым спрабуюць прапанаваць нейкія мерапрыемствы, каб палепшыць сытуацыю; потым звыкаюць да таго, што «ўвесь сьвет не абдымеш», і ўсьведамляюць, што галоўнае ў іхнай працы — справаздачнасьць. І тады валун, які дагэтуль спачываў на міякардзе, з глухім грукам валіцца на казённы паркет, а ў тым месцы, дзе, згодна з паданьнем, знаходзіцца душа, разьліваецца прыемная лагода — пачынаецца «абптушваньне заплянаваных мерапрыемстваў».
Міністар культуры Павал Латушка знаходзіцца ў другой фазе — «паляпшэньне сыстэмы». На мінулым тыдні ён «на калегіі ведамства па выніках працы ў 2009 году адзначыў вострую праблему недахопу ў краіне маладых таленавітых рэжысэраў тэатру» (паводле матэрыялу БЕЛТА). Чаму раптам найбуйнейшаму з чыноўнікаў Міністэрства культуры ўзрупіў стан тэатральнага рэжысэрскага цэху? Штосьці зьмянілася ў горшы бок у рэпэртуарах тэатраў? Гледачы перасталі хадзіць на спэктаклі? Або навасьпечаны міністар схадзіў нарэшце ў тэатар, і яму не спадабалася ўбачанае? Хутчэй апошняе, бо ў астатнім усё складаецца так, як і жадала гэтага Міністэрства культуры — «амаладжэньне кадравага складу», «добрая справаздачнасьць па наведвальнасьці», «пашырэньне поля абкультурваньня школьнікаў і салдатаў»...
І сапраўды, справы як быццам ідуць выдатна: за мінулы год усе вядучыя тэатры краіны зьмянілі кіраўнікоў «у бок амаладжэньня» — Купалаўскі, Рускі, Коласаўскі; адсотак наведвальнасьці стабільна высокі, скандалы ў тэатральным ведамстве сышлі на нішто... Але штосьці ўсё ж ня так, штосьці муляе «маладому» міністру. А муляе яму зразумела што — немагчымасьць прад’явіць сьвету хоць колькі-небудзь выразны тэатральны прадукт. І адсутнасьць жаданьня павесьці высокага міжнароднага госьця, які прыехаў у Беларусь, у тэатар і ганарліва прамовіць: «Во як умеем!» Чым, да прыкладу, змог бы Латушка тэатральна зьдзівіць міністра культуры Польшчы, які прыяжджаў нядаўна? Спэктаклямі Пінігіна, Кавальчыка ці Анісенкі? Наўрад ці. Сёньня ў Польшчы працуюць Варлікоўскі, Яжына, Клята, Вайда, Люпа... Вядучыя сусьветныя тэатры стаяць у чарзе, каб запрасіць гэтых рэжысэраў для пастаноўкі на сваіх сцэнах. Хто стаіць у чарзе, каб запрасіць беларускіх рэжысэраў? Бабруйск, Маладэчна і Баранавічы, у лепшым выпадку.
Латушка бачыць паратунак у прыцягненьні сусьветнага тэатральнага досьведу і «прапануе прадумаць пытаньне арганізацыі стажыровак для беларускіх актораў і рэжысэраў за мяжой, правядзеньня вядомымі прафэсіяналамі майстар-клясаў...». Ухвальнае імкненьне. Праўда, ёсьць цэлы шэраг праблемаў. Да прыкладу, чацьвёра маладых беларускіх рэжысэраў за апошнія тры гады скончылі магістратуру маскоўскага Цэнтру імя Меерхольда. Усе яны вярнуліся дадому, і з моманту вяртаньня... не паставілі на радзіме ніводнага спэктакля. Ніводнага — ні добрага, ні дрэннага. І зь «вядомымі прафэсіяналамі» наўрад ці што атрымаецца — ня звыклі яны працаваць пад нечым цэнзурным наглядам, безь якога Міністэрства культуры кроку ступіць ня можа.
Рэжысура — гэта прафэсія людзей, вольных ад любога ціску звонку, у адрозьненьне ад актораў. Добры актор — чалавек пакоры, у лепшым сэнсе гэтага слова. Ён шмат прапануе і бездакорна выконвае ўстаноўку рэжысэра, пасьля таго як той «адсячэ лішняе». Рэжысэр жа — чалавек, які ігнаруе любыя табу, хай сабе яны будуць культурныя, сацыяльныя ці палітычныя. Для таго каб рэжысэр працаваў эфэктыўна, на яго маршруце не павінна быць абмежавальных сьцяжкоў. Сацыялісты-рамантыкі любяць успамінаць савецкі час і казаць пра тое, што ён выхаваў цэлую плеяду бліскучых рэжысэраў — Таўстаногава, Любімава, Эфроса... Так, гэта вялікія майстры, але ніводзін зь іх не сказаў новага слова ў сусьветнай рэжысуры, як гэта, у адрозьненьне ад іх, зрабілі Брук і Мнушкіна, Уілсан і Баўш, Лепаж і Стрэлер... І не працуй гэтыя савецкія рэжысэры пад прэсінгам, можа, і яны ўвайшлі б у сонм несьмяротных, увабраўшы ў сябе ўсю палітру тэатру і прапанаваўшы сусьветнаму тэатральнаму дрэву новыя галіны росту.
У той жа, згаданай вышэй, Польшчы нават у савецкія часы працавалі рэжысэры, якія неверагодна ўзбагацілі сусьветны тэатральны досьвед — Гратоўскі, Кантар або Віткацы — але адбылося гэта толькі таму, што ў польскім тэатры ступень лібэралізму была на парадак вышэйшая, чым у Савецкім Саюзе, і поле экспэрымэнту было незраўнана шырэйшае. Сёньня беларускім рэжысэрам № 1 у сьвеце крытыкі заслужана лічаць Уладзіміра Шчэрбаня. Ці не выпадковае супадзеньне — гэты рэжысэр працуе ў адзіным беларускім тэатры, які ніяк не зьвязаны з уладай, а значыць, не працуе ва ўмовах якой-колечы цэнзуры.
Запрошаны ў Беларусь для правядзеньня майстар-клясу які-небудзь Франк Касторф у першы дзень заняткаў задасьць аўдыторыі простае пытаньне: «Ну, а што вы думаеце пра вашу ўладу?» Гэта элемэнтарнае тэставае пытаньне, каб празандаваць палітычную ангажаванасьць аўдыторыі. Адказ «мы займаемся мастацтвам, а не палітыкай» будзе няправільным — майстар-кляс завершыцца праз тры хвіліны з прычыны ад’езду пэдагога. Калі ж аўдыторыя пачне сумленна адказваць на падобнае пытаньне, прадстаўнік міністэрства культуры завершыць майстар-кляс таксама праз тры хвіліны, вырашыўшы, што прысутнічае на зьезьдзе Беларускага Народнага Фронту.
Колькі ні пасылай рэжысэраў і актораў на стажыроўкі, колькі ні запрашай у краіну геніяў — сытуацыя ня зьменіцца, пакуль у Беларусі ня будзе праведзена рэструктурызацыя ўсёй сыстэмы: ад тэатральнай адукацыі да прынцыпаў пабудовы ўзаемаадносін «тэатар-дзяржава». Заганная ў сваёй аснове сыстэма няздатная пладзіць геніяў. І тут варта згадаць яшчэ адзін пасаж са справаздачы БЕЛТА пра калегію Міністэрства культуры: «Сур’ёзнай праблемай робіцца малая колькасьць пастановак сучасных аўтараў, якія зьяўляюцца на тэатральных сцэнах рэспублікі».
Асноўны масіў пастановак беларускіх тэатраў — гэта буйнафарматныя спэктаклі, створаныя для вялікай сцэны; асноўны масіў спэктакляў, да прыкладу, у Нямеччыне, дзе самая эфэктыўная тэатральная сыстэма ў сьвеце, — гэта малабюджэтныя спэктаклі для малых сцэн і экспэрымэнтальных пляцовак. Менавіта на гэтых пляцоўках абкотваюць п’есы маладых аўтараў, якія імкнуцца прайсьці шлях ад экспэрымэнтальнага спэктакля да галоўнай нацыянальнай сцэны. Але тут мы зноў прыходзім да праблемы «забароны на прафэсію» і «табуіраваных зонаў у мастацтве». Малады аўтар павінен быць вольны ад любых стэрэатыпаў і догматаў, толькі тады ён здатны прымаць сьвет ва ўсёй яго разнастайнасьці, прапускаць яго праз уласную рэфлексію і выдаваць творчы прадукт. Дарэчы, тэрмін «творчасьць» слоўнік Даля тлумачыць як «стварэньне новага». Новага! А не бясконца пералепленага старога, якое бяруць у працу беларускія рэжысэры дзяржаўных тэатраў.
«Ад упраўленьня культуры ў міністэрстве чакаюць канкрэтных прапаноў па арганізацыі такіх заняткаў». Уласна, гэтая фраза азначае наступнае: міністар Латушка пераходзіць на трэці ўзровень чынавенскага разьвіцьця — разумее, што «ўвесь сьвет не абдымеш» і трэба задавальняцца тым, што ёсьць пад рукой. А пад рукой у яго — «упраўленьне культуры». Цікава, а калі спытаць у галоўнага тэатральнага адмыслоўца ўпраўленьня культуры, які будзе рыхтаваць майстар-клясы зорак сусьветнай рэжысуры: «Вы ня ведаеце выпадкова, хто такія Марталер, Данэлан, Астэрмаер, Цадэк?». Мяркую, адказ будзе: «Вядома, ведаю, гэта героі фільму «17 імгненьняў вясны».

Мікалай Халезін
Драматург, рэжысэр, актор, журналіст.
Нарадзіўся ў Менску ў 1964 годзе.
Cкончыў школу.
Адслужыў у войску.
Сышоў з 3-га курсу Інстытуту народнай гаспадаркі па ўласным жаданьні.
Аўтар больш 300 публікацый у беларускіх і замежных выданьнях.
Аўтар 9 п’ес, перакладзеных на 10 моваў.
Сузаснавальнік беларускага «Свабоднага тэатру».
Уладальнік прэміі Францускай Рэспублікі, брытанскага прыза «Freedom to Create», спэцыяльнага прызнаньня «Эўропа — Тэатру», шэрагу прызоў на драматургічных конкурсах у розных краінах сьвету.
Я пішу блог, каб не зьнікала магчымасьць бачыць сябе збоку.
Больш за ўсё ў блогах я люблю адсутнасьць цэнзуры.
Больш за ўсё ў блогах я не люблю нуду.
Пяць блогаў, куды вам варта зазірнуць: