Ангельскі прафэсар, аўтар біяграфіі Антона Чэхава Дональд Рэйфілд у інтэрвію Радыё Свабода падзяліўся сваім адчуваньнем асобы і творчасьці Антона Чэхава, які нарадзіўся 150 гадоў таму.
Рэйфілд: “Мы, англічане вельмі любім недагаворанасьць. Чэхаў у сваіх апавяданьнях рэдка дае разьвязку, прадстаўляе чытачу магчымасьць дадумаць апавяданьне самому. Англічане, якія таксама ня любяць ставіць кропкі над “і”, гэта вельмі шануюць...”
“... Колькі ў Чэхава мужчын, якія ня маюць сьмеласьці самім зрабіць прапанову і чакаюць, каб жанчына сама выказалася. Колькі ў Чэхава старых баб мужчынскага роду, столькі і жанчын, якія самі сабе прабіваюць шлях у жыцьці. І гэта вельмі сучасна, у жыцьці мы ўжо прызвычаіліся да гэтага. Гэта дзівіць у Чэхава”.
Поўны тэкст інтэрвію глядзіце ТУТ.