Крамы duty free на мяжы Беларусі пачнуць працаваць з 1 ліпеня. Пра гэта паведаміў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Ігар Рачкоўскі
Гэтыя крамы былі зачыненыя пасьля таго, як Аляксандр Лукашэнка 22 лістапада 2007 году падпісаў Указ № 589 "Аб асаблівасьцях функцыянаваньня крам бязмытнага гандлю", а таксама зацьвердзіў адпаведнае Палажэньне.
Пасьля ўказу Лукашэнкі засталіся толькі тры крамы бязмытнага гандлю на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорту "Менск".
Ігар Рачкоўскі выказаўся за тое, каб усе крамы duty free належалі дзяржаве, што дазволіць «лепш кантраляваць іх гандлёвы абарот». Генэрал прывёў у прыклад краму duty free на адным маленькім пераходзе на беларуска-украінскай мяжы. “За дзень там мяжу праходзіла 20 чалавек, а абарот у краме дасягаў 15 тысяч эўра. Зразумела, што танны алькаголь проста распрадавалі ўдвая даражэй ўнутры краіны.”