Многія беларускія і расейскія эканамісты ды палітолягі ацанілі ўчарашняе падпісаньне нафтавых дамоваў паміж Беларусьсю і Расеяй як “капітуляцыю” Менску ў нафтавай вайне. Якія палітычныя і фінансавыя страты і прыбыткі Беларусі ад гэтай капітуляцыі.
Паводле падпісаных дамоваў, Беларусь сёлета мае атрымаць 21,5 мільёна тон расейскай нафты, зь якіх мытам ня будзе абкладзена 6,3 мільёна тон. Менск жа хацеў, каб уся нафта пастаўлялася ў Беларусь бязмытна. Калі лічыць неадаатрыманыя даходы беларускага боку паводле мэтаду “дзяльбы скуры незабітага мядзьведзя”, то атрымаецца 4 мільярды 58 мільёнаў даляраў. Гэту суму давядзецца заплаціць у выглядзе мыта за 15,2 мільёна тон нафты ў памеры 267 даляраў з тоны.
Аднак, просячы “ўсю нафту бяз мыта”, Менск рэальна мог спадзявацца хаця б на тое, што захаваюцца ўмовы, паводле якіх Беларусь атрымлівала нафту летась. Тады Беларусь плаціла траціну стандартнага экспартнага мыта на нафту. Калі перавесьці ў сёлетнія ўмовы, то гэта значыла б атрыманьне бязмытна 8 з паловай мільёнаў тон, падлічыў былы супрацоўнік Мінэнэрга Беларусі Валянцін Мацкевіч:
“Фактычна расейцы зьменшылі колькасную лічбу ільготы на аб’ём вытворчасьці беларускай нафты — каля 2 мільёнаў тон”.
Трэба ўлічыць, што летась і нафта была таньнейшая — паводле расейскага аналітыка Аляксандра Фадзеева, летась даходы Расеі на пастаўках нафты ў Беларусь упалі ў 1,8 раза.
Такім чынам, у беларускім бюджэце па выніках “нафтавай вайны” зьявіцца немалая “дзірка”, мяркуе спадар Мацкевіч:
“Гэта было закладзена ў бюджэт, таму і так цяжка разьвітваліся з гэтым. Зараз будуць шукаць, як закрыць дзіркі. Ужо была заява Пятра Пракаповіча, што давядзецца Нацбанку папрацаваць у гэтым кірунку”.
Загадчык аддзелу расейскага Інстытуту краін СНД Аляксандар Фадзееў мяркуе, што беларускі бок ня меў ніякіх шанцаў адстаяць сваю пазыцыю, а ўхваленыя ўмовы, якія даюць ільготу на 6,3 мільёна тон нафты, — узаемапрымальныя. Яны прапанаваныя Менску як асабліваму партнэру Масквы:
“Расея дала практычна прыхаваную субсыдыю Беларусі. Зараз цяжка ацаніць, на колькі пацягне гэтая субсыдыя, бо цэны на нафту мяняюцца, але дзесьці каля 2 мільярдаў даляраў. Беларусь, якая знаходзіцца ў дастаткова цяжкіх фінансава-эканамічных умовах, атрымлівае такую падтрымку ад Расеі”.
Ацэньваючы палітычныя вынікі “нафтавай вайны”, менскі палітоляг Аляксей Кароль зазначыў, што Расея атрымала перамогу і на гэтым “фронце”:
“У выніку асаблівыя адносіны, пра якія казаў Мядзьведзеў і ня раз згадваў Лукашэнка, паміж Беларусьсю і Расеяй як бы пацьвердзіліся. Але адначасова перамовы паказалі, што “асаблівыя адносіны” ўступаюць у новую фазу, фазу большай залежнасьці Лукашэнкі ад Крамля. Ягоная гульня на два бакі звужаецца, і, па сутнасьці, адзіным выйгрышам Беларусі можа стаць шлях на ўмацаваньне адносін на заходнім вэктары”.
Аляксей Кароль перакананы, што здача пазыцыяў у нафтавай вайне зрабіла больш відавочным правал ранейшай эканамічнай палітыкі А. Лукашэнкі:
“Па сутнасьці, гэта параза рэжыму. І ў гэтым, я думаю, пазытыў гэтай паразы. Гэта сыгнал, што трэба рабіць сапраўдныя рэформы і рабіць нармальную эканамічную мадэль, якая працавала б у рынкавых умовах”.