Пра гэта са спасылкай на зьвесткі Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА) паведаміў на прэс-канфэрэнцыі піяр-мэнэджар імпартэра Volkswagen у Беларусі Аляксандар Бабко.
Летась аб'ём продажу новых аўтамабіляў у Беларусі (як расейскіх, так і іншых замежных) склаў 18.574 адзінкі. Пры гэтым продаж новых расейскіх аўтамабіляў скараціўся на 61% (да 2.107) супраць 35-працэнтнага падзеньня іншых замежных (да 16.467), паведамляе БелаПАН.
На рынку новых аўто (легкавых і камэрцыйных) лідэрства па выніках 2009 году ў Volkswagen з доляй 19,44%. Другое месца ў Toyota (14,23%). У першую пяцёрку ўвайшлі таксама Peugeot (5,08%), Lada (5,03%) і Mitsubishi (4,54%).
Што да прагнозу аўтамабільнага рынку новых аўто ў 2010 годзе, спадар Бабко, спасылаючыся на меркаваньне аналітыкаў, адзначыў: яго чакае падзеньне ў тры-чатыры разы ў параўнаньні з 2009 годам.