Аб'ём бязмытных паставак нафты ў Беларусь складзе 6,3 млн. тон штогод. Ня будуць абкладацца мытам тыя аб'ёмы нафты, якія будуць пастаўленыя на беларускія НПЗ, а затым экспартаваныя ў Расею ў выглядзе нафтапрадуктаў.
БелТА цытуе Ўладзімера Сямашку, які паведаміў, што аб'ём бязмытных паставак нафты ў Беларусь складзе 6,3 млн.т штогод. "Нам атрымалася даказаць, што ўнутраныя запатрабаваньні Беларусі ў нафце складаюць не 5 млн.т, а 6,3 млн.т, без уліку ўнутранай здабычы нафты, – адзначыў першы віцэ-прэм'ер. – Кошт гэтага пытаньня – 1 млн. 400 тыс. даляраў".
Уладзімер Сямашка асабліва падкрэсьліў, што дасягнутыя дамоўленасьці даюць магчымасьць істотна павялічыць абумоўленую лічбу бязмытных паставак нафты за кошт наступных пазыцый. Па-першае, да 1 кастрычніка будуць ацэненыя тэмпы росту беларускай эканомікі (а яны могуць скласьці па прагнозе ў цяперашнім годзе 10-11% ВУП), і беларускі бок мае права прапарцыйна павялічыць квоту бязмытных паставак нафты. Па-другое, ня будуць абкладацца мытам тыя аб'ёмы нафты, якія будуць пастаўленыя на беларускія НПЗ, а затым экспартаваныя ў Расею ў выглядзе нафтапрадуктаў.
Акрамя таго, У.Сямашка нагадаў, што ў апошнія гады структура перапрацоўкі расейскай нафты ў Беларусі склалася наступным чынам: палова яе перапрацоўваецца за кошт уласных сродкаў беларускіх прадпрыемстваў, а другая – як давальніцкая нафта расейскіх кампаній.
Умовы, пра якія атрымалася дамовіцца, досыць блізкія да таго, якія дзейнічалі ў 2009 годзе. Дзякуючы дасягнутым дамоўленасьцям бюджэтныя страты Беларусі будуць не так вялікія, як гэта бачылася яшчэ зусім нядаўна.
Умовы, пра якія атрымалася дамовіцца, досыць блізкія да таго, якія дзейнічалі ў 2009 годзе, адзначыў першы віцэ-прэм'ер. "Дзякуючы дасягнутым дамоўленасьцям бюджэтныя страты Беларусі будуць не так вялікія, як гэта бачылася яшчэ зусім нядаўна", – сказаў ён.
У.Сямашка таксама паведаміў, што Беларусь працягне настойваць на адмене нафтавых пошлін у рамках Мытнага саюзу. Віцэ-прэм'ер упэўнены, што ва ўмовах Мытнага саюзу дасягнутыя 27 студзеня ў Маскве дамоўленасьці аб умовах пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь "ня змогуць доўга жыць" па аб'ектыўных прычынах.
У. Сямашка таксама паведаміў, што віцэ-прэм'ер Расеі на наступным тыдні наведае Беларусь для абмеркаваньня разьвіцьця супрацоўніцтва ў энэргетычнай сфэры. У.Сямашка нагадаў, што бакам яшчэ трэба дамовіцца пра доўгатэрміновае супрацоўніцтва ў газавай сфэры, электраэнэргетыцы, пра будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі.
Як паведаміла "РИА Новости", віцэ-прэм’ер Ігар Сечын даклаў аб выніках пагадненьня прэзыдэнту Расейскай Фэдэрацыі Дзьмітрыю Мядзьведзеву :
«Сёньня падпісаны цэлы пакет дакумэнтаў. Гэта зьмены да пагадненьня па пастаўках сырой нафты ў Беларусь, мэтодыка тарыфаўтварэньня на продаж нафты, балянс нафтавай сыравіны на 2010 год, супольная заява віцэ-прэм’ераў дзьвюх краін пра гарантыі бесьперабойнага транзыту».
«З задавальненьнем дакладаю, што сёньня мы выйшлі на падпісаньне дакумэнтаў, што рэгулююць пастаўкі льготных аб’ёмаў расейскай нафты для ўнутранага спажываньня Беларусьсю ў 2010 годзе»
Падпісаная супольная заява віцэ-прэм’ераў, «безумоўна, важная для ажыцьцяўленьня паставак у Эўропу», — сказаў Сечын.
Ён таксама паведаміў, што ў пратаколе па выніках перамоваў адпаведным ведамствам зь дзьвюх краін даецца даручэньне працягнуць супольную працу, пашырыць сфэры перамоваў на газавую сфэру й атамную энэргетыку.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў нагадаў, што да яго зьвярнуўся прэзыдэнт Беларусі зь лістом па праблеме паставак нафты: «Я адказаў яму, сфармуляваўшы нашы прапановы, на падставе якіх можна было б урэгуляваць пытаньні, зьвязаныя з пастаўкамі».
Сечын запэўніў, што ў перамовах зь Беларусьсю. якія вяліся апошнія два месяцы, Расея зыходзіла менавіта з гэтых прапаноў.
Кіраўнік расейскай дзяржавы таксама нагадаў, што яшчэ ў часы леташняга пасяджэньня Найвышэйшай рады Беларусі й Расеі сфармуляваў пазыцыю Масквы:
«Мы, з аднаго боку, далі магчымасьць працаваць беларускім партнэрам, прадугледзелі пастаўку для ўнутранага выкарыстаньня на льготных пачатках, а зь іншага боку — гарантавалі транзыт. Калі гэтыя пытаньні закрытыя, гэта знаходзіцца ў створы пагадненьняў, якія былі дасягнутыя, і адпавядаюць прапановам, зробленым прэзыдэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку», — сказаў Мядзьведзеў.
"Гэта важна, каб нашыя інтарэсы не пацярпелі, але ў той жа час мы павінны разьвіваць дружалюбныя адносіны з Беларусьсю", – сказаў кіраўнік Расеі. У адказе на пытаньне, ці не адступілася Расея ад сваіх інтарэсаў і наколькі падпісаныя дакумэнты
У перамовах расейскі бок «зыходзіў з інтарэсаў расейскіх прадпрыемстваў».
«Нашая прапанова была запакетаваная з стабілізацыяй тарыфу на прапампоўваньне нафты спажыўцам у Заходняй Эўропе», — сказаў расейскі віцэ-прэм’ер. Па словах І.Сечына, дасягнутыя дамоўленасьці дазваляюць перайсьці "на доўгатэрміновую форму працы па тарыфаўтварэньні ". "Яна не дапушчае аднабаковага павелічэньня тарыфаў, выняткаў часткі грашовых сродкаў і ў поўнай меры гарантуе нашыя інтарэсы", – падкрэсьліў І.Сечын.
На сустрэчы з віцэ-прэм'ерам РФ Д.Мядзьведзеў заявіў пра неабходнасьць "усяляк разьвіваць дамоўленасьці", якія існуюць зь Беларусьсю і Казахстанам, па пытаньні Мытнага саюзу і наступнага стварэньня і функыянаваньня Адзінай эканамічнай прасторы.
"Вось, зыходзячы з гэтых двух прыярытэтаў, я і прапаную Вам выбудаваць працу на энэргетычным кірунку супрацоўніцтва зь Беларусьсю на найбліжэйшую пэрспэктыву", – сказаў Мядзьведзеў Сечыну.
Камэнтары па тэме:
Юры Дракахруст: "Пра што ж дамовіліся ў Маскве?"
Яраслаў Раманчук: “Крэмль так проста ня здасца”