Нафтавае супрацьстаяньне паміж Беларусьсю і Расеяй, перасьлед настаўнікаў — сяброў палітычных партый, а таксама іншыя тэмы — у сёньняшніх тэлефанаваньнях на “Свабоду”.
Нафтавы канфлікт паміж Беларусьсю і Расеяй — адна з тэмаў, якую абмяркоўваюць слухачы “Свабоды”:
Арцёмаўна: “Перамовы пра транспартаваньне нафты празь Беларусь вядуцца зь вялікім напружаньнем. Былі вялікія чаканьні, што вырашыцца само сабой. Але калі перамовы пачалі весьціся пасьля ўзаемнага ліставаньня, а ня з вока на вока, то пачало рухацца, павольна, але ў неабходным напрамку. Усе пытаньні, даволі спрэчныя, трэба вырашаць ня толькі па вэртыкалі, як гэта зараз робіцца, але некаторыя пытаньні трэба вырашаць і па гарызанталі”.
Валеры Курневіч, Барысаў: “У Беларусі ідзе канфлікт: на нафту ідзе дэфіцыт. Трэба не абурацца — за сыравіну трэба змагацца. Раней Лукашэнку не казалі, як быць. Ён сам казаў, што Расею будзе бараніць, сам пад танк папаўзе, калі той на Расею пайдзе. Але гераізм яму не даходзіць, няхай тады Беларусь з Саюзу выходзіць”.
Кіраўніца Менскай абласной управы адукацыі Тацьцяна Данілевіч запатрабавала ад настаўнікаў-сяброў палітычных партый звольніцца з працы альбо пакінуць шэрагі партый. Камэнтар слухача:
Андрэй, Салігорск: “Ці месца ім, гэтым настаўнікам, кіраўнікам, якія сёньня твораць беззаконьне над сваімі калегамі? Госпадзе ты мой! Мне здаецца, гэтым ня толькі ня месца ў адукацыі, гэтым Данілевічам ды Радзьковым, ім увогуле месца для жыцьця на Беларусі не павінна быць. Як можна так ставіцца дый увогуле давяраць сваіх дзяцей такім кіраўнікам адукацыі? Абураны да крайнасьці!”
Наступныя выказваньні на адрас апазыцыі:
Ільля Копыл: “Мне здаецца, што нават тыя партыі, якія ўваходзяць у склад АДС, абсалютна разьяднаныя. Кожная партыя існуе сама па сабе, абыякава ставіцца да падзей, якія адбываюцца ў краіне. Яны корпаюцца ў сваіх сядзібах і любуюцца сваімі нязначнымі справамі. Прайшоў юбілей клюбу “Спадчына”, але я там нікога з палітыкаў ня ўбачыў, апрача Вінцука Вячоркі і Вячаслава Сіўчыка. На прэзэнтацыі часопіса “Верасень” адбылося тое ж самае: нікога не было. Як можна весьці гаворку пра змаганьне за электарат, калі кіраўнікі партый нават цураюцца сустрэч з інтэлігенцыяй? Дзякуй за ўвагу”.
Спадарыня: “Я вечная ваша слухачка. Заўжды слухаю вас, бяз вашай перадачы сумна мне. Чаму гэта наша апазыцыя не задаволеная, што нам даюць крэдыты банкі сусьветныя? Калі прыяжджаў італьянскі прэзыдэнт да нас, настолькі былі незадаволеныя, гатовы былі разарваць. Дык я вось думаю, чаму гэта так у апазыцыі склалася: ненавідзець усіх, хто любіць Беларусь?”
На пытаньне адказвае дарадца Аляксандра Мілінкевіча ў руху “За свабоду” Алесь Лагвінец:
“Гаворка не вядзецца пра супрацьпастаўленьне ці барацьбу супраць крэдытаў, якія атрымліваюць беларускія ўлады. Гаворка вядзецца пра тое, каб у Беларусь прыходзілі сапраўдныя інвэстыцыі, якія стваралі б працоўныя месцы і паляпшалі б агульную сытуацыю ў эканоміцы. На вялікі жаль, нашы ўлады гэтага ня робяць. Што тычыцца прыезду спадара Бэрлюсконі, кіраўніка ўраду Італіі, то абурэньне выклікала ягоная заява, што беларускі народ падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку і гэта бачна паводле вынікаў выбараў. А мы ўсе ведаем — і, спадзяюся, паважаная спадарыня, вы таксама ня будзеце адмаўляць, — што сёньня ў Беларусі выбараў як спосабу вызначэньня кіраўніка дзяржавы і кіраўнікоў на рэгіянальным і мясцовым узроўні няма”.
Працягваем праграму выказваньнямі на розныя іншыя тэмы:
Спадар Зіноўеў: “Я думаю, што “Беларусьфільм” калі-небудзь зробіць экранізацыю, прысьвечаную тым слаўным Міронам, палітычным графітчыкам, на часова акупаванай антыбеларускім рэжымам тэрыторыі Беларусі, якая будзе вольнай і будзе мець сьцяг бел-чырвона-белы”.
Спадар Юрась, Менск: “Калі навокал чуеш толькі “Цыц!”, калі ў твар абразьлівае “Ну-ну, слухаю”, калі ты чуеш адну глухату… Хачу сказаць, наогул, чаму я тэлефаную: па-першае — бо не жадаю зла людзям, па-другое — мы ня згодныя жыць па навязаным нам правіле, правіле з чатырох пунктаў. Пункт першы: лідэр заўжды мае рацыю. Другі: голас толькі ў лідэра, крытык толькі ён. Трэці: ты маеш права слухаць, пляскаць, ківаць, а цяпер ужо і ўсьміхацца. Чацьвёрты: калі вы засумняваліся ў першых трох пунктах, чакайце хуткіх непрыемнасьцяў. Куды і да чаго такая дарога давядзе? А чаго жадаю? Дзеля сябе, сям’і, знаёмых? Міру і згоды, магчымасьці свабодна думаць, слухаць і быць пачутым, дыскутаваць і, пажадана, быць не асуджаным”.
У эфіры “Званкі на Свабоду”. Тэлефон “Свабоды” ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для смс-паведамленьняў: +375 29 391-22-24. Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.